У рэдакцыю НН звярнуўся чытач, які распавёў пра дзіўную сітуацыю з набыццём праязнога. «Тэрмін дзеяння праязнога цяпер складае 30 дзён замест 60. Мне трэба восем паездак на месяц, але мне паведамілі што цяпер мінімальная колькасць паездак праязнога — 10. Мяне сама касір у метро папярэдзіла і сказала — вы лепш жэтоны набудзьце, бо я 8 паездак прасіў. Па-мойму, 30 дзён — дурата, яны ж нагрузку на жэтоны павялічаць».

Мы звярнуліся да прэс-службы «Мінсктранса», якая распавяла пра змены ў праязных.

Пра колькасць паездак

Цяпер мінімальная колькасць паездак на любы від транспарта — 10. Затое з'явілася магчымасць набываць праязны на 100 паездак.

Пра тэрмін дзеяння праязных

Цяпер тэрмін дзеяння праязных залежыць ад колькасці паездак.

Колькасць паездак Тэрмін дзеяння праязнога
10-20 паездак  30 сутак
30-50 паездак  60 сутак
60-100 паездак  80 сутак

Чаму так зрабілі?

Рэч у тым, што зніжка, якую атрымліваў чалавек пры набыцці 5 паездак, была неістотная. То бок цана праязнога не адрознівалася ад цаны 5 талонаў. На сёння існуе каля 190 відаў праязных, таму «Мінсктранс» прыбірае непапулярныя віды праязных дзеля таго, каб уводзіць новыя. Напрыклад, цяпер абмяркоўваецца ініцыятыва аб увядзенні праязных па часе паездкі.

Што тычыцца тэрміну дзеяння праязнога, то ў «Мінсктрансе» адзначылі, што ў прадпрыемства паступалі звароты, што пасажыры не паспяваюць выкарыстоўваць 60 паездак за 60 дзён, а паездкі знікалі. 

Што яшчэ з'явілася новага?

У раздзеле «Тарыфы» на сайце »Мінсктранса» з'явіўся электронны калькулятар, з дапамогай якога можна падабраць больш зручны для сябе праязны:

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?