Беларусь магла б пастаўляць па больш нізкіх цэнах харчаванне і іншыя тавары ў краіны СНД у абмен на танную нафту, лічыць Аляксандр Лукашэнка. Аб гэтым ён заявіў падчас рабочага візіту ў Магілёў 18 ліпеня, паведамляюць афіцыйныя крыніцы.

У іншым выпадку штучна замарожваць цэны на харчаванне на тэрыторыі СНД было б немэтазгодна, заявіў прэзідэнт.

Паводле яго слоў, на нядаўнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў СНД з боку асобных краін ва ўмовах значнага падаражэння ў свеце сельгаспрадукцыі было выказана пажаданне ў Садружнасці "ўстанавіць стабільныя цэны на харчаванне, замарозіць нейкую пэўную цану на хлеб, малако, мяса". "На гэта я сказаў: якія стабільныя цэны? Калі ў Расіі пачалі даражэць энерганосьбіты, мы прапанавалі ўстанавіць стабільныя цэны на нафту, газ — вы ж не згадзіліся. А цяпер хочаце, каб я душыў сваіх вытворцаў і замарозіў цэны на харчаванне. Так не будзе. Прэзідэнт Украіны мяне ў гэтым падтрымаў", — заявіў А.Лукашэнка.

Ён таксама зазначыў, што немагчыма штучна стрымліваць цэны на харчаванне і ўнутры краіны.

Пастаўкі тавараў па ўмоўных, заніжаных цэнах магчымыя або пры вяртанні да бартэру, які панаваў у 1990-я, або пры выбудове сістэмы кшталту той, што існавала між СССР і ягонымі васаламі ў рамках Рады эканамічнае ўзаемадапамогі, вядомае пад расейскай абрэвіятурай СЭВ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?