• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 6 з 7

Жыбартоўшчына. Карціна дачкі Ігната Дамейкі Ганны, 1908 год.

27.01.2017 / 08:16

Праўнучка Ігната Дамейкі адказвае Макею: Польскія і літоўскія дыпламаты да мяне звярталіся, беларускія — ніколі

На мінулым тыдні міністар замежных справаў Беларусі Ўладзімер Макей заявіў, што беларускую гісторыю прысвойваюць сабе шмат якія іншыя дзяржавы.

«Напрыклад, я лічу, што абсалютна няправільна, калі Ігната Дамейку ў Чылі і Тадэвуша Касьцюшку ў ЗША ўспрымаюць як прадстаўнікоў іншай дзяржавы».

Радыё Свабода знайшло праўнучку Ігната Дамейкі Паc Дамейку і дазналася, што зрабіла беларуская дзяржава, каб не дазволіць іншым скрасьці спадчыну Дамейкі.

Спадарыня Паc, гэта вялікі гонар з Вамі размаўляць. Ваш прадзед зь Беларусі уцякаў у Чылі, а як Вы апынуліся ў Аўстраліі?

Дамейка: Я нарадзілася ў Аргентыне. Мой бацька працаваў у чылійскай дыпляматычнай службе, таму мы вельмі шмат падарожнічалі па сьвеце. Калі мне было пяць гадоў, мы пераехалі з Аргентыны ў Чылі, а потым у Бразылію і ЗША. Калі мне споўнілася 18 гадоў, я вярнулася ў Чылі і выйшла замуж. На радзіме я працавала для амэрыканскай амбасады, узначальвала Амэрыканскі культурны цэнтар. Але калі да ўлады прыйшоў Сальвадор Альендэ, мяне пачалі перасьледаваць. Я была вельмі напужаная і прыняла рашэньне выехаць у Аўстралію. Так у 1972 годзе я трапіла ў Сыднэй. Я вельмі люблю гэты горад і краіну, я тут вельмі шчасьлівая.

Пас Дамейка з унукамі

А дзе сёньня жывуць Дамейкі і ці вялікая ваша сям’я?

Дамейка: Мой прадзед ажаніўся з чылійскай дзяўчынай. Ёй было ўсяго 15 гадоў, а яму 48. Яны былі вельмі шчасьлівыя, у іх было чацьвёра дзяцей. Але толькі ў малодшага сына былі дзеці. У яго было некалькі сыноў, і яны пладзіліся як чума (сьмяецца). Ажно чатыры сыны. У тых было шмат дзяцей. Цяпер жыве чацьвёртае пакаленьне Дамейкаў. Наш род вельмі рэлігійны, і таму ў нас заўсёды было шмат дзяцей. Сёньня ва ўсім сьвеце жыве больш за 200 нашчадкаў Ігната Дамейкі. Каля сотні ў Чылі, а рэшта ў ЗША і Аўстраліі. Напрыклад, у мяне пяцёра дачок.

А ці застаўся нехта ў Эўропе?

Дамейка: На жаль, ані ў Беларусі, ані ў Літве ці Польшчы ўжо няма нікога з Дамейкаў. Пасьля эміграцыі Ігната ў Жыбартоўшчыне каля Дзятлава засталася толькі яго дачка Ганна, а сыноў не было. Такім чынам у Эўропе род Дамейкаў памёр.

Ці перадаў ваш прадзед сваім нашчадкам мовы, на якіх ён размаўляў?

Дамейка: На жаль, мае дзяды ўжо не гаварылі па-беларуску ці па-польску. У Чылі мае прадзеды гаварылі па гішпанску і па-француску.

А чым сёньня займаюцца Дамейкі? Нехта пайшоў сьлядамі свайго вядомага прадзеда?

Дамейка: Унукі Дамейкі ўсе былі вельмі адукаванымі людзьмі. Мой бацька быў, напрыклад, дыпляматам. Сёньня ў нашай сям’і шмат архітэктараў, адвакатаў, лекараў. Дамейкі вельмі прыгожыя, добра выглядаюць. У Чылі нашая сям’я адносіцца да эліты грамадзтва. Усе нашы сваякі вельмі рэлігійныя.

Знасьці Паc Дамейку было не складана. Для гэтага дастаткова ўпісаць у пошукаваю сыстэму па-ангельску два словы «сваякі Дамейкі». Празь некалькі сэкундаў мы набіраем нумар у Сіднэй і размаўляем з унучкай сусьветна вядомага навукоўца, народжанага на Карэліччыне.

Сям'я Хуана Дамейкі, часовага паверанага Чылі ў Аўстраліі, 1955-1959 гады. Другая справа - Пас Дамейка.

Міністар замежных справаў Беларусі сказаў нядаўна, што іншыя краіны крадуць у краіны гісторыі і ўзгадаў Ігната Дамейку. А ці часта з вамі кантактуюцца афіцыйныя чыноўнікі? Магчыма, тэлефануюць дыпляматы з Канбэры?

Дамейка: Да мяне неаднаразова зьвярталіся літоўскія і польскія дыпляматы. Я ўжо не кажу пра гісторыкаў адтуль. Але ніхто і ніколі зь беларускіх дыпляматаў са мной не кантактаваўся. На жаль, ніякіх афіцыйных стасункаў не было. Напрыклад, цяпер у Беларусі перакладаюць маю кнігу пра Ігната Дамейку. Але гэтая ідэя зьявілася спантанна, дзякуючы знаёмаму беларусу з Аўстраліі, які паехаў да брата ў Гомель і захапіў з сабою адзін асобнік кнігі. Там і зьявілася ідэя яе перакласьці на расейскую. Гэту кнігу я напісала па-гішпанску ў 2002 годзе. У 2004 годзе яна выйшла па-ангельску ў выдавецтве «Random House». Яна называецца «Ігнат Дамейка: жыцьцё ў эміграцыі». У нашай сям’і ёсьць вялікая калекцыя дакумэнтаў і лістоў Дамейкі. Мой бацька сабраў багата рэчаў, зьвязаных з продкамі. У гэтай кнізе будзе шмат унікальных дакумэнтаў і цікавых рэчаў, якіх няма больш нідзе. Я адмыслова езьдзіла ў Францыю, Чылі, Польшчу, Літву і двойчы была ў Беларусі, каб зьбіраць матэрыялы.

Фальварак Дамейкаў Жыбартоўшчына каля Дзятлава

Жыбартоўшчына сёньня

І якія вашы ўспаміны пра тыя візыты ў Беларусь?

Дамейка: Вельмі маляўнічыя. Гэта было надзвычай цікавае падарожжа. Упершыню я была ў Беларусі ў 1999 годзе. Памятаю, што тады была жахлівая інфляцыя. Я знайшла маладую пару, якая размаўляла па-ангельску. Яны вазілі мяне сваёй машынай. Я была ў Мядзьвядцы, наведвала школьны музэй Дамейкі, была ў Міры, у Наваградку і Жыбартоўшчыне, былой сядзібе Дамейкаў, якая сёньня ў руіне. Я правяла там некалькі дзён. Калі б не дапамога Скарынаўскага цэнтру, то візыт наўрад ці атрымаўся б. Другі раз я была ў 2002 годзе. У Вільні праходзіла сьвяткаваньне 200-годзьдзя Дамейкі. Я таксама там была і потым на адзін дзень паехала ў Беларусь.

А ці хацелі б Вы зноў наведаць радзіму прадзеда?

Дамейка: Вельмі. Мне неўзабаве 80 гадоў, але я пляную ўлетку паехаць у Вільню. Там мае адбыцца вялікая дамейкаўская канфэрэнцыя. Са мною хоча паехаць мая сястра Сэсілія і іншыя чальцы сям’і. Было б цудоўна наведаць Беларусь напрыканцы ліпеня, калі будзе адзначацца 215-годзьдзе Ігната Дамейкі. Тым больш, што цяпер перакладаецца яго кніга. Я ведаю, што ў перакладчыцы ёсьць вялікая праблема зь яе выданьнем. Калі б удалося выдаць кнігу да 215-годзьдзя, гэта было б шыкоўна. Спадзяюся, што ня будзе праблемаў і зь візай. Я чула, што Беларусь адмяніла візы для многіх замежнікаў. Але зь Вільні я хачу ехаць цягніком. Спадзяюся, што ўдасца атрымаць візу.

А як сёньня Дамейку памятаюць у Чылі? Ці сапраўды яны так карыстаюцца беларускай гісторыяй, асобай, народжанай і выхаванай у Беларусі, у сваіх інтарэсах?

Дамейка: Ігнат Дамейка найбольш вядомы сярод польскай дыяспары ў Лацінскай Амэрыцы. Канешне, у Чылі ён вядомы дзякуючы таму, што стварыў Чылійскі ўнівэрсытэт і зрабіў шмат адкрыцьцяў. Я правяла летась у Чылі тры месяцы, і ў мяне адчуваньне, што сёньня там мала хто цікавіцца гісторыяй. Яны больш клапоцяцца пра іншыя рэчы. У Чылі ёсьць дом Дамейкі. Ён належыць аднаму з маіх братоў. Там жыве цяпер сям’я. Некалькі месяцаў таму чылійскі ўрад паабяцаў стварыць там нацыянальны музэй. Дом дакладна такі, якім яго пакінуў прадзед, нават некаторая мэбля захавалася. Мой прадзед — гэта для мяне містычная істота. Ня так даўно я зьвярталася ў думках да яго, каб ён паслаў мне цікавую сустрэчу. І бачыце, я размаўляю з вамі, упершыню зь беларускім журналістам. Дарэчы, пра містыку. У доме прадзеда была карціна з родных мясьцін. Там выява краявіду. Калі я была ў Беларусі, то адзін знаёмец вазіў мяне па ваколіцах Жыбартоўшчыны. І мне раптам захацелася спыніцца, каб зрабіць здымак. Калі я вярнулася, то пабачыла, што гэта дакладна тое самае месца, якое адлюстравана на карціне. Гэта быў маленькі цуд. Я вельмі хачу пабачыць гэтыя краявіды зноў.

Жыбартоўшчына. Карціна дачкі Ігната Дамейкі Ганны, 1908 год.

Жыбартоўшчына. Здымак Пас Дамейкі, 1999 год.

Дзмітры Гурневіч, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх