• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
Грамадства
Фота 3 з 5
27.01.2017 / 11:41

Пасол Вялікабрытаніі: На дзяржпрадпрыемствах могуць спазніцца або ўвогуле не прыйсці на сустрэчу!

27 студзеня 1992 года Беларусь і Вялікабрытанія ўсталявалі дыпламатычныя адносіны. З гэтай нагоды «НН» пагутарыла з паслом Яе Вялікасці Фіёнай Гіб.

«Наша Ніва»: 25 гадоў таму былі ўсталяваныя дыпламатычныя адносіны паміж Беларуссю і Вялікабрытаніяй. Чаго ўдалося дасягнуць за гэты час?

Фіёна Гіб: Дыпламатычныя адносіны паміж нашымі краінамі забяспечваюць неабходную аснову для міжнародных адносін. Калі ў краіне няма дыпламатычнай прысутнасці, гэта абцяжарвае дасягненні замежнай палітыкі, а таксама ўскладнае вырашэнне пытанняў ў галіне нацыянальнай бяспекі. Калі казаць у двух словах, то мы пераходзім на іншы ўзровень разумення адзін аднаго.

«НН»: А якія канкрэтныя станоўчыя прыклады вы маглі б адзначыць?

ФГ: Гэта наша дапамога Беларусі пасля Чарнобыльскай катастрофы. Вялікабрытанія працягвае яе аказваць да гэтага часу. Некалькі брытанскіх дабрачынных фондаў працягваюць працаваць з пацярпелымі раёнамі. І кожнае лета брытанскія сем’і прымаюць у сябе беларускіх дзяцей. Гэта вялікі поспех у галіне гуманітарных адносін.

«НН»: Літаральна пару тыдняў таму беларускі ўрад адмяніў на пяць дзён візы для грамадзян ЕС, ЗША і іншых краін. Ці варта чакаць крокаў у адказ ад Вялікабрытаніі, чаму ўвогуле вашую візу так складана атрымаць?

ФГ: Мы вітаем рашэнне ўрада Беларусі аб увядзенні новай візавай сістэмы. Гэта вельмі добрае рашэнне, але тэрмін — занадта маленькі. Мне здаецца, што тэрмін павінен быць дзесяць дзён ці нават больш, каб па-сапраўднаму пазнаёміцца з гэтай цудоўнай краінай, а таксама ацаніць усе магчымасці, якія краіна адкрывае ў пытаннях турызму і бізнэсу. Здаецца, урад быў занадта асцярожны, і спадзяюся, што найбліжэйшым часам гэты тэрмін будзе працягнуты.

Я думаю, што ёсць планы паслаблення ў будучыні адносна паездак беларусаў у шэнгенскую зону, але не ведаю дэталяў.

Вялікабрытанія не плануе аслабляць візавы рэжым.

Вялікая колькасць людзей хоча прыехаць у Вялікабрытанію і, значыць, наш урад павінен кантраляваць колькасць людзей, што прыязджаюць у краіну. Я не магу сказаць, ці складана атрымаць візу. Але калі ў вас ёсць добрая прычына прыехаць у Вялікабрытанію, то праблем быць не павінна.

«НН»: У Беларусі недастаткова добра прадстаўлены брытанскі бізнэс. З чым гэта звязана? І ці ёсць станоўчыя прыклады?

ФГ: Я б хацела, каб брытанскіх фірм у Беларусі было болей. Канечне, ёсць станоўчыя прыклады, як Mothercare ці Next. Я ведаю, што адзін са стваральнікаў брэнда адзення Marks & Spencer Майкл Марк быў родам з Беларусі.

Бар’ерам для прыходу брытанскага ці іншага бізнэсу ў Беларусь можна назваць адсутнасць канкурэнтаздольнасці ў дзяржаўным сектары. Апроч таго, няма ўпэўненасці ў гарантаванні інвестыцый.

Мне расказвалі пра некаторыя дзяржаўныя прадпрыемствы, якія вельмі непрафесійна будуюць адносіны з брытанскімі кампаніямі. Напрыклад, спазняюцца на сустрэчы ці не прыходзяць увогуле! Гэта стварае не самыя прыемныя ўражанні. А вось прыватны сектар працуе добра. Не так даўно адна брытанская кампанія ўклала 20 мільёнаў фунтаў у будаўніцтва бізнэс-цэнтра ў Мінску [«Красавік» на скрыжаванні праспектаў Жукава і Дзяржынскага].

«НН»: У Беларусі мала хто разумее, чаму ў Вялікабрытаніі адбыўся «брэкзіт». Растлумачце, што сталася прычынай такога рашэння грамадства.

ФГ: Гэта быў шэраг прычын. Некаторыя лічаць, — я не кажу, ці маюць яны рацыю, — што з боку Брусэля быў занадта вялікі кантроль. І яны не хацелі гэтага. Вельмі вялікую занепакоенасць выклікаў узровень міграцыі ў Вялікабрытанію, гэта стварала дадатковае напружанне для школ і бальніц. Іншыя лічылі, што эканоміка Брытаніі будзе моцнай, калі яна выйдзе з ЕС.

Што цяпер важна для Вялікабрытаніі — засяродзіцца на будучыні і зрабіць «брэкзіт» паспяховым у цесным супрацоўніцтве з нашымі партнёрамі і саюзнікамі з ЕС.

«НН»: Для многіх у Заходняй Еўропе Беларусь працягвае заставацца белай плямай. Ці шмат вы ведалі пра нашу краіну да прыезду сюды?

ФГ: Думаю, што ў мінулым людзі нямнога ведалі пра Беларусь, але сітуацыя змяняецца. Хаця да гэтай пары многім у Вялікабрытаніі незразумела, з якімі пяццю краінамі мяжуе Беларусь. Я кажу ім, што Беларусь знаходзіцца ў самым цэнтры Еўропы, і я стаяла на гэтым месцы ў Полацку! Для вашай краіны важна зацікавіць людзей прыехаць сюды. Адкрыццё краіны дапаможа эканоміцы Беларусі і дасць людзям новыя працоўныя месцы.

Калі я працавала ва Украіне 20 гадоў таму, то Беларусь была для мяне загадкавай краінай на поўначы, яна здавалася мне замкнёнай і няветлай. Канечне, мы ведалі, што Беларусь прыняла на сябе асноўны ўдар Чарнобыля.

«НН»: Як зрабіць, каб пра Беларусь болей ведалі ў Вялікабрытаніі?

ФГ: Урад можа запрашаць прадстаўнікоў турбізнэсу ці журналістаў і паказваць ім краіну. Мы запрашаем на лютаўскі кніжны кірмаш у Мінску аўтара адзінага англійскамоўнага гіда па Беларусі. Міністэрства спорту і турызму добра ведае гэтага аўтара і збіраецца абмяркоўваць гэтую тэму.

Сёлета мы галоўны госць на кніжным кірмашы, прыедзе шмат цікавых аўтараў, будзе конкурс для дзяцей, шмат розных падзей. Мы хочам прасоўваць англійскую мову, адукацыю. Хочам, каб развіваліся адносіны паміж беларускімі і брытанскімі кнігагандлярамі. На наступным тыдні мы апублікуем на сваёй старонцы ў фэйсбуку афіцыйную праграму мерапрыемстваў.

«НН»: Ці цяжка вам было пасля Брытаніі звыкнуцца з беларускай рэальнасцю?

ФГ: Я жыла ва Украіне 20 гадоў таму. Мне здаецца, што я лёгка адаптуюся да новага месца, у тым ліку да Беларусі. Зімой тут не так кепска, як у Кіеве калісьці, хаця ўсё адно даволі шэра. Я шатландка, у нас незнаёмыя людзі ў магазінах завязваюць размовы, пакуль стаяць у чарзе, найчасцей пра надвор’е. Брытанцы размаўляюць з вамі, гатовыя ўсміхнуцца незнаёмаму чалавеку, калі ёсць нагода, яны адкрываюць перад вамі дзверы і кажуць «дзякуй». Тут людзі гасцінныя, але ў плане асабістых адносін не размаўляюць адзін з адным на вуліцах, прадавачкі ў магазінах могуць быць вельмі грубымі.

«НН»: Чаго з брытанскіх тавараў вам бракуе ў Беларусі?

ФГ: Я сумую па пэўнаму тыпу натуральнага ёгурту, які выраблены з казінага малака. Я вегетарыянка, таму сумую па вегетарыянскіх сасісках. Можа быць, іх можна купіць у крамках, але не ў супермаркетах. У Брытаніі адмова ад мяса вельмі папулярная, таму купіць такія прадукты не пытанне. Таксама мне не хапае сыру халумі.

«НН»: Як праходзіць вашае жыццё ў Беларусі па-за працай, ці ёсць у вас хобі?

ФГ: Ёсць. Амаль кожныя выхадныя я катаюся на конях у маленькай вёсцы за 33 кіламетры ад Мінска. Хацелася б практыкаваць хадзьбу на лыжах, але для гэтага неабходная кампанія. Я вучуся гуляць у тэніс, ўзяла каля васьмі ўрокаў. Цяпер атрымліваю задавальненне ад гульні. Магчыма, нават буду ўдзельнічаць у міждыпламатычным тэнісным турніры.Таксама я люблю мастацтва, хаджу на канцэрты, балет. У мяне ёсць кларнэт, але каб на ім пачаць іграць, трэба узнавіць заняткі, не хапае часу на ўсё, чым бы я хацела займацца.

«НН»: Ці ведаеце вы нешта па-беларуску?

ФГ: Некалі вучыла ўкраінскую мову, тады я была маладзейшая. Цяпер гэта нашмат цяжэй, няма часу. Я магу сказаць «дзякуй», «я ведаю трошкі беларускую мову», «я чакаю». Іншым разам я выкарыстоўваю словы. На мінулым тыдні я сказала: «Я чакаю яго», а не «жду».

Гутарыў Зміцер Панкавец, фоты Ірыны Арахоўскай

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Палітыка і грамадства
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Гігін: Захад — рабаўнікі і сцярвятнікі, а мы — альтэрнатыўны цэнтр
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
«Негатыўна характарызавала грамадска-палітычную сітуацыю». У Беларусі заблакавалі яшчэ адно медыя

Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Усяго патроху
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У цэнтры Львова жанчына адкрыла фэйкавы абменнік. Мясцовага жыхара там адразу надурылі на 19 тысяч даляраў
Ва ўкраінскім Ужгарадзе больш за тысячу ўладальнікаў фэйкавых кавід-сертыфікатаў, у тым ліку 200 медыкаў, прыйшлі па сапраўдную вакцыну
Жыхар Віцебскага раёна «пасяліў» у сябе на падворку герояў Пушкіна
У Сухараве Mcdonald's зладзіў светлавое шоу ФОТЫ
БЧ прызначыла дадатковыя цягнікі ў Расію ў дні навагодніх святаў

Відэа беларускага блогера ўвайшло ў топ-10 самых папулярных відэа ў расійскім ютубе, а трое беларусаў — у топ-10 аўтараў
Юная брытанка трапіла ў пашчу да кракадзіла, але змагла вырвацца
Спорт
Новы старшыня Федэрацыі хакея прапанаваў уключыць катанне на каньках у курс школьнай праграмы
27-гадовага гульца вышэйшай лігі пажыццёва адхілілі ад футбола
Яшчэ адна краіна далучылася да дыпламатычнага байкоту Алімпіяды
Кіраўнік Федэрацыі футбола Базанаў выклаў сваю версію падзей у Чэхіі
Візу кіраўніку Федэрацыі футбола Базанаву выдала пасольства Венгрыі
Кіраўніку АБФФ Базанаву і яго жонцы анулявалі шэнгенскія візы
Арганізатары «Дакара» выключылі каманду «МАЗ-СПОРТаўта» з ліку ўдзельнікаў
Здарэнні
У Мінску мужчына выцягнуў рыбака, які праваліўся пад лёд
Польская паліцыя выявіла труп мігранта на мяжы з Беларуссю
У Мінску кіроўца паехаў на чырвоны сігнал, збіў веласіпедыста і знёс каляску з 3-гадовым дзіцем
У Наваполацку мужчына пабіў свайго сабаку. Затым ён зайшоў у пад'езд, пакінуўшы жывёлу на вуліцы
Мужчына парэзаў колы ў аўтамабілі суддзі — яго абвінавацілі ў тэрарызме
Супрацоўніцу Акадэміі навук затрымалі і судзілі за свечку ў акне на гадавіну забойства Бандарэнкі 
Магілёвец скраў электрасамакат коштам 1000 рублёў, а прадаў за 10. Цяпер на яго завялі крымінальную справу
Карысная інфа
У пятніцу ўжо будзе +4°С
У ноч на сераду месцамі да мінус 23
У Швецыю прыйшлі рэкордныя 40-градусныя маразы
У сярэдзіне тыдня можа пахаладаць да мінус 18°С
Здароўе
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
Доктар распавёў, як трэба паводзіць сябе ў моцны мароз
У Паўднёвай Афрыцы прадставілі першую статыстыку па новым штаме «амікрон». Яна абнадзейвае
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Эканоміка
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Беларускія чыноўнікі прыдумалі новую крыніцу даходаў — навігацыйныя пломбы на транзітныя грузы
Дзяржава будзе займацца імпартазамяшчэннем. Крута? Эканаміст: «Гэта ўдарыць па кішэні беларусаў»
Камісія пры Савеце Міністраў дазволіла павысіць цэны на запалкі. Але ёсць адзін нюанс
Меркаванні
Раманчук пра контрсанкцыі і тое, хто на іх заробіць: «Кантрабанда будзе крышавацца людзьмі ў пагонах»
Святлана Алексіевіч расказала, што пабачыла добрага ў 2021-м
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
«Паводзіць сябе так, нібы сотні тысяч беларусаў па-ранейшаму стаяць у яго пад вокнамі». Кац прааналізаваў апошнія інтэрв’ю Лукашэнкі
Гісторыя
Былы дыпламат распавёў пра ролю МЗС Беларусі ў перапахаванні Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
«Некалькі тыдняў чытала ў архівах КДБ яго дасье». Гутарка з унучкай Антона Луцкевіча
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
Культура
У Вільні прайшла прэзентацыя рамана Уладзіміра Някляева. Дзясятая ў польска-літоўскім турнэ пісьменніка ФОТЫ
Пабіты рэкорд Netflix: цяпер самым папулярным фільмам за ўсю гісторыю платформы стала стужка «Чырвонае паведамленне»
Андрэй Скурко даслаў новую порцыю турэмнай лірыкі
«Будзе смешна і балюча»: «Купалаўцы» прэзентуюць заўтра новы спектакль. У галоўных ролях — Манаеў, Белахвосцік, Гарцуева
10 найлепшых кніг 2021 года, паводле рэдактараў Wall Street Journal
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Фільм тыдня: «Дом Gucci». Новая амбітная стужка Рыдлі Скота з гангстарамі, мафіёзі і забойствамі
Навука і тэхналогіі
Амерыканскі Pinterest купіў беларускі стартап Vochi
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Перапіс насельніцтва ва Украіне пройдзе пры дапамозе Apple. Гэта будзе першы перапіс за апошнія 22 гады
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
У Пуціна спыталі аб тым, ці будзе ён нападаць на Украіну. Але ён так толкам і не адказаў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Украіна адмяніла ўвазную пошліну на беларускі аўтапрам
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
У Крамлі занепакоеныя натаўскімі салдатамі, якія «прыязджаюць сюды»
Кампанія Pfizer прадказала штогадовую рэвакцынацыю ў будучым
Галоўнае
У новым нямецкім урадзе жанчыны занялі палову пасад. У тым ліку крэслы міністраў абароны і ўнутраных спраў
New York Times: Авіядыспетчар збег з Беларусі ў Польшчу і расказаў пра пасадку Ryanair
Байдэн аб амерыканскіх войсках: У нас ёсць абавязацельствы перад нашымі хаўруснікамі па НАТА, але не перад Украінай
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
У лукашэнкаўскім аналітычным цэнтры занепакоіліся захаваннем самаідэнтычнасці. Але не беларусаў, а ўкраінцаў
П’яная пенсіянерка на Камчатцы царкоўнай свечкай спаліла ўвесь рынак падчас абраду «на добры гандаль»
Беларусь уводзіць ліцэнзаванне імпарту з Украіны туалетнай паперы, кандытаркі, піва і іншых тавараў
Усяго патроху
Кіроўца ўрэзаўся ў статак кароваў. Цяпер калгас заплаціць за пашкоджанне аўто
Затрымалі галоўнага рэдактара «Ежедневника» Сяргея Сацука
Жыхарцы Талачына выдалілі орган праз памылку медыкаў. Жанчына падала ў суд на бальніцу
«Нітратаў у калодзежнай вадзе было амаль у 4 разы больш за норму». Актывісты выпусцілі кніжку з інструкцыямі, як ліставацца з чыноўнікамі так, каб яны вырашалі праблемы ў вёсках
Фота / Відэа
«Бліжэй да М'янмы, але не перайшоў у стадыю масавых забойстваў». Які ў Беларусі сёння палітычны рэжым?
Толькі IT-спецыялістам і членам іх сем'яў — 22 тысячы віз. Колькі беларусаў рэлацыравалася ў Польшчу?
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
З крамаў знікнуць батончыкі Mars і Sniсkers? Тлумачым, што будзе з шакаладкамі з-за санкцый
«Відаць неба, хоць і ў клетачку». Айцішнік расказаў, як сядзеў у карцары на Валадарцы
Праверка чутак. Ці сапраўды ў Мазыры звальняюць дзясяткі медсупрацоўнікаў, а рабіць анкааперацыі ўжо няма каму?
«Пішуць, што гэта помста». Завялі справу на беларускага анархіста, а пасадзілі яго маці
Урад прыняў пастанову аб санкцыях: у «чорны спіс» патрапіла мяса, малако, кандытарка і садавіна з ЕС, ЗША і Канады. Што гэта значыць?
Самае лайканае
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Ва Украіну маці праводзіла нібыта на вайну ў Чачню». Дзяніс Дудзінскі пра жыццё і працу ў Кіеве, стасункі з бацькамі і прапагандыстаў
Доктар Салавей расказаў, як адрозніць грып ад кавіду. А таксама як яго лячыць
«Калі б адкруціць час, я б пачала выказвацца раней». Аляксандра Герасіменя пра мужа, скандал з Базанавым і віншаванні Лукашэнкі
«Нашы кліканні, што гэта фашызм, што будзе кепска, ніхто не слухаў». Гутарым з пісьменніцай Святланай Курс, пераможцай прэміі Гедройца
Гарачыя тэмы
Што трэба разумець у гісторыі з магчымай вайной паміж Расіяй і Украінай
Чысткі да рэферэндуму? Чаму па ўсёй краіне ў журналістаў, валанцёраў і назіральнікаў за выбарамі праходзяць вобшукі
«Прыедзеш у Маскву, і цябе са «Спутнікам» пасадзяць на каранцін». Высвятляем, чаму Расія не прызнае сваю ж вакцыну
«Летась плацілі 150 рублёў, а цяпер — 360, ды яшчэ і чарга». Лес дае рэкордны прыбытак, а простыя беларусы не могуць набыць сабе дровы
«Пытанне Крыма было казырнай картай. Лукашэнка выклаў яе, каб заплаціць Пуціну за важную паслугу». Палітолаг пра схаваныя сэнсы гучнай заявы
«Захоўванне з мэтай распаўсюджвання». За падпіску на экстрэмісцкія каналы пачалі судзіць?
Што будзе рабіць Беларусь у выпадку вайны паміж Расіяй і Украінай? Разбіраемся
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх