Аляксандр Лукашэнка лічыць неабходным узмацніць ўладу кіраўнікоў на месцах і падняць выканаўчую дысцыпліну.

Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння, прымаючы рашэнне аб кадравых прызначэннях сярод кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў, паведамляе прэс-служба кіраўніка краіны.

«Сёння няпроста ўсім, але вам найперш, бо вы твар да твару з людзьмі. Таму я вам вельмі ўдзячны.

Я разумею, што людзі на вашых пасадах не самыя багатыя нават у нашай краіне.

Таму мы сёння праводзім мерапрыемствы па аптымізацыі структур, у тым ліку і скарачэнні. Гэтага вам баяцца не трэба. Паралельна мы павінны, вы перш за ўсё, узмацніць выканаўчую дысцыпліну. Нават у рамках цяперашніх заканадаўчых актаў вы маеце вялікія правы і паўнамоцтвы», - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Разам з тым кіраўнік краіны лічыць, што ўладу кіраўнікоў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў можна ўзмацніць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0