У Салігорску ва ўласным доме з нажом у грудзях 17 ліпеня знойдзены мёртвым 38-гадовы баксёр Віталь Шкраба.

Як паведамляе інтэрнет-рэсурс fightclub.by, цела спартсмена знайшла яго маці. Следчыя лічаць, што ён скончыў жыццё самагубствам. Пра гэта, на думку міліцыянераў, можа сведчыць характар ранення (нож увайшоў у цела знізу ўверх) і той факт, што дзверы ў пакой загінулага былі замкнёныя знутры.

"Я ў шоку ад таго, што здарылася. Што магло яго падштурхнуць да гэтага, цяжка ўявіць", — заявіў fightclub.by старшыня Беларускай асацыяцыі прафесійнага боксу (БАПБ) Эдуард Дубоўскі.

Кіраўнік БАПБ паведаміў, што Віталь Шкраба пачаў прафесійную кар'еру ў 1997 годзе. У рэйтынгу баксёраў з Беларусі ў суперцяжкай вазе ён займаў трэцяе месца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?