Türkische Nato-Offiziere. Der Spiegel.

«Без усялякіх сумневаў, мы не можам адправіць гэтых салдат назад у Турцыю. Яны тут жа апынуцца ў турме», — заявіў выданню ўнутрыпалітычны эксперт фракцыі Хрысціянска-сацыяльнага саюза ў бундэстагу Штэфан Маер (Stephan Mayer).

У міністэрстве ўнутраных спраў ФРГ і Федэральным ведамстве па справах міграцыі і бежанцаў падкрэсліваюць, што просьбы турэцкіх вайскоўцаў разглядаюцца ў агульным парадку, піша Der Spiegel. На 2 лютага намечаны візіт канцлера ФРГ Ангелы Меркель (Angela Merkel) у Анкару, нагадвае штотыднёвік.

Вайскоўцы адмаўляюць дачыненне да путчу

У снежні 2016 году некалькі турэцкіх афіцэраў, дыслакаваных на вайсковых базах НАТА, распавялі DW, што атрымалі загад вярнуцца на радзіму, але маюць намер прасіць у ФРГ і Бельгіі палітычнага прытулку. Па іх словах, Турцыя адправіла ў свае дыппрадстаўніцтвы за мяжой 20 спісаў вайскоўцаў, якія падазраюцца ў спробе путчу. Анкара запатрабавала, каб вайскоўцы здалі пасведчанні НАТА і дыпламатычныя пашпарты, і на працягу трох дзён вярнуліся на радзіму. Сваю датычнасьць да спробы дзяржаўнага перавароту турэцкія вайскоўцы НАТА адмаўляюць.

26 студзеня вышэйшы суд Грэцыі адмовіўся выдаць Анкары восем турэцкіх вайскоўцаў, уцекачоў з Турцыі пасля ліпеньскага путчу. У адказ Турцыя прыстрашыла скасаваць пагадненне з ЕС па бежанцах. Дагавор паміж Брусэлем і Анкарой прадугледжвае, што ўсе ўцекачы, якія нелегальна прыбылі марскім шляхам да берагоў Грэцыі, павінны быць адпраўленыя назад у Турцыю. У адказ ЕС абавязаўся прымаць у абмен на кожнага нелегальнага мігранта па адным легальным сірыйскім бежанцу з турэцкай тэрыторыі. Акрамя таго, Брусэль пагадзіўся перадаць Анкары 6 млрд еўра на патрэбы бежанцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0