У суботу, 28 студзеня, на Марсавым поле ў Санкт-Пецярбургу адбылася новая акцыя пратэсту супраць перадачы Ісакіеўскага сабора Рускай праваслаўнай царкве. Фармальна гэта была сустрэча некалькіх дэпутатаў з выбаршчыкамі, бо гарадская адміністрацыя не дазволіла ім сабраць мітынг.

Папярэдняя акцыя ў Пецярбургу адбылася 13 студзеня. Падрабязны аналіз сітуацыі чытайце на nn.by.

Удзельнікі пратэстнай акцыі на Марсавым поле ацэньвалі колькасць тых, хто прыйшоў па-рознаму — ад трох да сямі тысяч чалавек. Многія прыходзілі толькі для таго, каб паставіць свой подпіс пад двума петыцыямі: з патрабаваннем адмяніць перадачу сабора РПЦ і з заклікам да адстаўкі губернатара горада Георгія Палтаўчанкі, які гэта рашэнне санкцыянаваў.

Нягледзячы на тое, што фармат сустрэчы дэпутатаў з выбаршчыкамі не прадугледжвае наяўнасці лозунгаў і транспарантаў, некаторыя прыйшлі з самаробнымі плакатамі з надпісамі «Ісаакіеўскі сабор не аддадзім РПЦ», «Богу не патрэбна нерухомасць», «Кірыл, пабойся Бога».

Акрамя таго, многія з мітынгоўцаў прымацавалі да адзення блакітныя стужкі — сімвал руху па захаванні горада.

Чые нашчадкі выйшлі на абарону сабора

Дэпутат гарадскога заканадаўчага сходу, былы дэпутат Дзярждумы Аксана Дзмітрыева адзначыла, што падпісанае Палтаўчанкам рашэнне суправаджалася грубымі парушэннямі расійскага заканадаўства. «Музейны фонд не падлягае перадачы нікому», — падкрэсліла палітык.

Оксана Дмитриева на акции протеста

Аксана Дзмітрыева на акцыі пратэсту

Таксама яна згадала скандальнае выказванне віцэ-спікера цяперашняга склікання Дзярждумы Пятра Талстога пра тое, што супраць перападпарадкавання сабора пратэстуюць ўнукі тых, хто «рушыў нашы храмы, выскачыўшы з-за рысы аселасці з наганам у 17-м годзе». Пазней Талстой выбачыўся за сваё выказванне.

«Я ад сябе магу сцвярджаць, што сёння Ісаакіеўскі сабор адстойваюць нашчадкі тых, хто жыў, змагаўся, паміраў, ваяваў у блакадным Ленінградзе», — падкрэсліла яна ў гутарцы з DW.

На мітынгу таксама было абвешчана аб заснаванні пастаянна дзеючага Камітэта ў абарону Ісакіеўскага сабора і аб стварэнні руху «Праваслаўныя супраць перадачы Ісакія РПЦ».

Між тым акцыя прыхільнікаў перадачы сабора Царкве сапраўды адбылася. На яе прыйшлі 10—15 актывістаў пракрамлёўскага «Нацыянальна-вызвольнага руху» («Национально-освободительного движения»; НОД).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?