Дзяржаўтаінспэкцыя папярэджвае пра магчымае затапленьне некаторых вуліц Менску ў сувязі з дажджом.

«У Менску ў другой палове дня чакаецца моцны дождж. Бачнасьць на дарогах пагоршыцца, магчымае затапленьне некаторых вуліц. Дзяржаўтаінспэкцыя сталіцы дужа просіць кіроўцаў быць надзвычай уважлівымі ды асьцярожнымі, пільнавацца хуткаснага рэжыму й дыстанцыі бясьпекі», паведамілі БЕЛТА ў ДАІ Менску.

Дзеля ўнікненьня заторавых сытуацый ДАІ рэкамэндуе абмінаць участкі вулічна‑дарожнай сеткі, на якіх магчымае затапленьне праезнай часткі, а менавіта:

  • плошчы Бангалор,
  • вуліцы Нямігі,
  • праспэкту Дзяржынскага,
  • вуліцы Харкаўскай,
  • вуліцы Сталетава,
  • скрыжаваньняў:
    • праспэкту Пераможцаў і вуліцы Ігнаценкі,
    • праспэкту Пушкіна й вуліцы Прытыцкага,
    • вуліцы Маскоўскай ды вуліцы Талстога.

Глядзі яшчэ
вуліцы, якія можа затапіць, на мапе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0