З захопленых Расіяй буравых вышак у Чорным моры абстралялі транспартны самалёт Ан-26 Узброеных сіл Украіны. Пра гэта паведаміў міністр абароны Украіны Сцяпан Палтарак у фэйсбуку, піша »УП». 

«Сёння, 1 лютага 2017 года, падчас здзяйснення трэніровачнага палёту ў выключнай (марской) эканамічнай зоне Украіны, у раёне Адэскага газавага радовішча, з раней захопленых Расійскай Федэрацыяй буравых вышак са стралковай зброі быў абстраляны транспартны самалёт Ваенна-марскіх сіл Узброеных сіл Украіны Ан-26», — напісаў міністр.

Паводле яго слоў, у выніку абстрэлу самалёту было нанесенае пашкоджанне. Экіпаж самалёта пры гэтым не пацярпеў, Ан-26 працягнуў выкананне палётнага задання.

Акрамя таго, паведаміў Палтарак, экіпаж выявіў і зафіксаваў працу радыёлакацыйнай станцыі Расіі ў актыўным рэжыме, якая звычайна выкарыстоўваецца для навядзення ракет сістэм супрацьпаветранай абароны.

«Пасля вяртання лятальнага апарата на аэрадром падчас вонкавага агляду паветранага карабля выяўлена 3-сантыметровая дзірка ад кулі — наступствы абстрэлу самалёта з стралковай зброі», — паведаміў кіраўнік Мінабароны Украіны.

 

 

 

Фота: прэс-служба Мінабароны Украіны

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?