На мяжы Расіі з Беларуссю ўстаноўленая памежная зона. Такое распараджэнне аддаў дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў. Рашэнне прынятае для «стварэння неабходных умоў аховы дзяржаўнай мяжы РФ», паведамляе «Інтэрфакс».
Рэгіянальныя ўпраўленні ФСБ у Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях павінны ўсталяваць на мяжы папераджальныя знакі, а таксама вызначыць час і месца ўезду ў памежную зону.
Праекты загадаў Бортнікава былі апублікаваныя на партале нарматыўных прававых актаў — для Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцей. У іх пазначаныя дакладныя каардынаты, дзе павінна быць устаноўленая памежная зона.
Нагадаем, 9 студзеня Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб бязвізавым уездзе ў краіну на тэрмін да пяці дзён праз Нацыянальны аэрапорт Мінск для грамадзян 80 дзяржаў, у тым ліку ЗША і краін ЕС.