У лютым 2017 года вайскоўцы з краін Балтыі распачнуць місію па навучанні жаўнераў іракскай арміі, піша партал defence24.pl.
defence24.pl
Яны ўвойдуць у кантынгент пад кіраўніцтвам Даніі, які ўдзельнічае ў міжнароднай аперацыі Inherent Resolve, мэтай якой з'яўляецца знішчэнне так званай «Ісламскай дзяржавы».
Перад адпраўкай у Ірак вайскоўцы краін Балтыі паўгода праходзілі спецыяльны курс падрыхтоўкі ў сваіх краінах і ў Даніі.
Цяпер яны будуць дапамагаць падвышаць узровень баяздольнасці іракскай арміі ў раёне паміж Тыграм і Еўфратам. Жаўнеры будуць браць удзел у ахове сваёй базы, але выкарыстанне кантынгенту ў баях не плануецца.