У адпаведнасці з загадам кіраўніка ФСБ паміж Расіяй і Беларуссю ўводзіцца памежная зона — яна з'явіцца ў Смаленскай, Пскоўскай і Бранскай абласцях. Крыніца ў расійскіх спецслужбах растлумачыла прычыны з'яўлення «амаль мяжы» паміж дзвюма дзяржавамі.
sputnik.by
СМІ заўважылі апублікаваны яшчэ 27 студзеня загад толькі 1 лютага, пасля з'яўлення навіны ў «Российской газете» — менавіта пасля публікацыі такія загады і ўступаюць у сілу. Памежная зона з'явіцца на межах абласцей 7 лютага.
У адпаведнасці з загадам, ФСБ установіць «месцы для ўезду або (праходу) асоб і транспартных сродкаў у памежную зону і папераджальныя знакі на ўездах». Прычынай увядзення памежнай зоны ФСБ назвала «стварэнне неабходных умоў аховы дзяржаўнай мяжы РФ».
Пры гэтым паміж Расіяй і Беларуссю няма памежнага і мытнага кантролю, а намеснік начальніка прэс-цэнтра ДПК Антон Бычкоўскі дадаў, што Мінск «не выстаўляў памежнікаў на мяжу з Расіяй».
Крыніца ў расійскіх спецслужбах распавяла інтэрнэт-выданню PolitOnline, вядомаму сваёй блізкасцю да Крамля, аб прычынах увядзення памежнай зоны.
«Давайце шчыра. Вядома, цяпер з'явіліся версіі аб увядзенні памежнай зоны ў адказ на заявы лідара Беларусі пра Украіну, што краіна ваюе за сваю незалежнасць. Гэта не так. А вось тое, што Аляксандр Рыгоравіч увёў бязвізавы ўезд з Еўропай — гэта сур'ёзная праблема. Зараз праз Беларусь у Расію могуць уехаць усе, хто заўгодна — ад футбольных фанатаў да санкцыянаваных асоб Еўрасаюза або персон, што «ўяўляюць пагрозу нацбяспецы». Бяры білет да Мінска, сядай на іншы самалёт, цягнік, аўтобус, машыну, ды хоць фуру і едзь у Расію. Ніхто не прасочыць, не спыніць, не затрымае і не разверне.
Дакладна гэтак жа і назад у тэрмін бязвізавага ўезду — у Беларусь і назад у Еўропу. Калі вы думаеце, што так да нас ездзяць адзінкі ці сотні, вы памыляецеся — ужо пачалі ездзіць тысячамі. Акрамя таго, вельмі многія шасталі праз Беларусь — у каго праблемы з законам, у каго даўгі і забарона выезду з краіны. Цяпер не змогуць», — растлумачыў афіцэр спецслужбаў выданню, блізкаму да Крамля.
Тым не менш, заўважым, што ўвядзенне Беларуссю бязвізавага рэжыму не выклікала пярэчанняў у Расіі. Насупраць, бакі заяўлялі аб узгадненні дзеянняў і адсутнасці сур'ёзных праблем у гэтых адносінах.
