Галоўным інспектарам па выкананні правоў чалавека павінен быць прэзідэнт. Аб гэтым заявіў Аляксандр Лукашэнка сёння на цырымоніі прывядзення да прысягі суддзі Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь Віктара Рабцава.

«Хачу вас папрасіць, каб вы сапраўды былі надзейным вартаўніком захавання Асноўнага закона нашай краіны», - сказаў прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ў сувязі з гэтым адзначыў, што ад Беларусі часта патрабуюць увесці пасаду амбудсмена, які б сачыў за выкананнем правоў чалавека.

«У нас хоць і няма такой непасрэднай пасады, я заўсёды кажу: толькі тады будуць выконвацца правы чалавека - права на годнае жыццё, на працу, адукацыю, ахову здароўя, атрыманне інфармацыі, свабоду СМІ, свабоду слова і гэтак далей (усе трэба бачыць правы чалавека), — калі галоўным інспектарам па выкананні правоў чалавека будзе прэзідэнт», - заявіў Аляксандр Лукашэнка.

«І вы павінны стаць побач са мной. І менавіта мы сілай улады павінны забяспечыць захаванне асноўных правоў нашых грамадзян. Гэта - галоўнае», - дадаў кіраўнік дзяржавы.

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?