2 лютага на таргах Беларускай валютна-фондавай біржы беларускі рубель умацаваўся да даляра ЗША і еўра, знізіўся да расійскага рубля, піша БелаПАН.

Па выніках таргоў курс еўра знізіўся на 0,0006 рубля (0,03%) да 2,0875 рубля.

Курс долара знізіўся на 0,0021 рубля (0,11%) і склаў 1,9344 рубля.

Курс расійскага рубля (за 100 адзінак) вырас на 0,0127 рубля (0,4%) і склаў 3,224 беларускага рубля за 100 расійскіх.

У курсаўтварэнні Нацбанк выкарыстоўвае механізм прывязкі курсу рубля да кошыка валют, у якой удзельная вага расійскага рубля складае 50%, доля даляра ЗША - 30% і еўра - 20%.

Беларускі рубель рэагуе на дынаміку курсу расійскага рубля, якая шмат у чым залежыць ад цэнаў на нафту.

Нафта даражэе, цана Brent паднялася амаль да 57 даляраў ЗША за бараль. На баку расійскага рубля выступае таксама адмоўная дынаміка амерыканскай валюты на сусветных рынках.

У Расіі сярэднеўзважаны курс даляра да рубля разлікамі «заўтра» на адзінай гандлёвай сесіі ММВБ, па якім усталёўваецца афіцыйны курс Цэнтрабанка, на 11.30 чацвярга знізіўся на 32,41 капейкі, склаўшы 59,9858 рубля.