Дэпутаты Еўрапарламента на пленарнай сесіі 2 лютага ўхвалілі ўвядзенне бязвізавага рэжыму для Грузіі і Косава. Аб гэтым паведамляецца ў твітары профільнага камітэта парламента.
Увядзенне для гэтых краін бязвізавага рэжыму яшчэ трэба будзе ўхваліць Еўрапейскай радзе.
Пасля таго, як адабрэнне будзе атрымана і урэгуляваныя ўсе пытанні, звязаныя з рэалізацыяй бязвізавага рэжыму, грамадзяне Грузіі і Косава пры наяўнасцi ў iх біяметрычных пашпартоў атрымаюць магчымасць прыязджаць у ЕС без віз на 90 дзён на працягу паўгода.