фота са старонкі Лэмпарда ў фэйсбуку

фота са старонкі Лэмпарда ў фэйсбуку

Англійскі футбаліст, былы паўабаронца лонданскага «Чэлсі» Фрэнк Лэмпард абвясціў пра завяршэнне кар'еры. Паводле яго слоў, яму паступілі добрыя прапановы ад клубаў у Англіі і з іншых чэмпіянатаў, але ён вырашыў у 38 гадоў «пачаць новы этап у сваім жыцці».

«Я вельмі ганаруся трафеямі, якія заваяваў, а таксама тым, што сыграў больш за 100 матчаў за сваю краіну і забіў за ўвесь час больш за 300 галоў», - гаворыцца ў заяве Лэмпарда, якое ён апублікаваў у фэйсбуку.

Лэмпард падзякаваў усім камандам, за якія выступаў, асабліва «Чэлсі», дзе паўабаронца правёў 13 гадоў. Ён адзначыў, што не змог бы дамагчыся поспеху без падтрымкі балельшчыкаў лонданскай каманды.

Фрэнк Лэмпард — адзін з самых вядомых англійскіх футбалістаў, найлепшы бамбардзір у гісторыі «Чэлсі» (211 галоў). У складзе лонданскага клуба ён тройчы станавіўся чэмпіёнам Англіі, а ў 2012 годзе выйграў Лігу чэмпіёнаў. Пасля сыходу з «Чэлсі» Лэмпард гуляў за «Нью-Ёрк Сіці» і «Манчэстэр Сіці».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?