Стала вядома, што Леанарда Дзі Капрыа ў хуткім часе прымерыць вобраз легендарнага паліцэйскага Нью-Ёрка — Джо Петразіна, якога некалі называлі італьянскім Шэрлакам Холмсам.

Дзеянне фільма, заснаванага на рэальных падзеях, будзе адбывацца ў пачатку 1900-х гадоў. Герой Дзі Капрыа стварае атрад для барацьбы з прадстаўнікамі італьянскай мафіі, якую лічыць ганьбай для гэтага народа.

Паводле паведамленняў, Леа не толькі сыграе ў карціне адну з галоўных роляў, але і стане яе прадзюсарам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0