Ва Украіне распачынаецца праект па перадачы ў музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА, экспанатаў беларускіх добраахвотнікаў.

Арганізатарам праекта з’яўляецца Грамадскі сектар Атрада «Пагоня».

Першым музеем у межах ініцыятывы стаў Ковельскі гістарычны музей.

Беларускі добраахвотнік «Зубр» перадаў супрацоўнікам установы беларускі сцяг са сваім подпісам, а таксама свой шаўрон.

Плануецца, што экспазіцыя ў бліжэйшы час таксама дапоўніцца фотаздымкамі добраахвотніка з перадавой.

У далейшым у межах праекта экспанаты беларускіх добраахвотнікаў будуць перадавацца і ў іншыя музеі, дзе ёсць экспазіцыі, прысвечаныя АТА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?