Кіраўнік МЗС Польшчы Вітальд Вашчыкоўскі 1 лютага заявіў, што «ў бліжэйшы час», на працягу некалькіх тыдняў Польшча накіруе ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе скаргу на Расію па справе аб вяртанні абломкаў прэзідэнцкага самалёта Ту-154М, які пацярпеў крушэнне пад Смаленскам у красавіку 2010 года. Пра гэта паведамляе «Радыё Польшча»

Кіраўнік польскай дыпламатыі адзначыў, што на працягу года польскі ўрад спрабаваў «усталяваць непасрэдны кантакт з Масквой з мэтай вяртання абломкаў». «Расіяне, як вы ведаеце, адказваюць негатыўна, часам вельмі дзёрзка», — падкрэсліў Вітальд Вашчыкоўскі.

Міністр адзначыў, што ў гэтым пытанні Польшча мае намер атрымаць падтрымку партнёраў і міжнародных устаноў. «Нашы магчымасці вычарпаныя», — дадаў ён.

Па словах міністра Вашчыкоўскага, складанне скаргі знаходзіцца на фінальным этапе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0