«Капсулу часу» з мультгераіняй-тэлепузікам Ляляй, дыскам Spice Girls, інгалятарам для зняцця прыступаў астмы, фатаграфіяй прынцэсы Дыяны, інсулінам у шпрыцы, брытанскімі манетамі і тамагочы, закапаную вядучымі Бі-бі-сі ў 1998 годзе, вынялі на 33 гады раней за тэрмін пры будаўнічых працах у Лондане.

Сярод змесціва капсулы — тэлепузік Ляля, значок «Сіняга Пітэра» і тамагочы. Фота ВВС

Сярод змесціва капсулы — тэлепузік Ляля, значок «Сіняга Пітэра» і тамагочы. Фота ВВС

Змесціва «паслання нашчадкам» адбіралася на аснове галасавання гледачоў найпапулярнай дзіцячай тэлепраграмы Брытаніі «Сіні Пітэр», піша ВВС. 

Памылкова адкрытая ў чацвер капсула змяшчае ў сабе характэрныя прыкметы поп-культуры канца 1990-х.

Калі Рычард Бэкан і Кэці Хіл, якія былі ў тыя гады вядучымі тэлепраграмы, закопвалі капсулу ў 1998 годзе пад музычна-спартыўным комплексам «Міленіум», цяпер вядомым як «О2 Арэна», яны меркавалі, што яна даляжыць да 2050 года некранутай.

РА

РА

Аднак будаўнічыя працы на тэрыторыі крытага стадыёна змянілі лёс цыліндра.

Рабочыя злёгку пашкодзілі абалонку, аднак запэўніваюць, што змесціва не пацярпела.

«Калектыў О2 і нашы падрадчыкі ISG шукалі капсулу з самага пачатку будаўнічых работ у 2016 годзе. Мы знайшлі яе, аднак, на бяду, выпадкова пашкодзілі, пакуль раскопвалі», — адзначылі ў прэс-аддзеле О2.

Пасля аднаўлення цыліндра ён з абноўленым змесцівам вернецца пад зямлю.

«Хоць мы і адкрылі яе крыху раней, чым чакалі, мы хочам падзяліцца гэтымі прыкметамі часу з нашымі гледачамі і дадаць новыя перад тым, як вернем яе ў зямлю да 2050 года — як і меркавалася раней», — паведамляе прэс-служба Бі-бі-сі.

Калектыў «Сіняга Пітэра», які выходзіць у тэлеэфір з кастрычніка 1958 года, не ўпершыню закопвае капсулу з прыкметамі часу: вядучыя шоу ўжо апускалі ў зямлю цыліндр у пачатку 1970-х, каб адкрыць яго праз 30 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?