Беларусь мае намер атрымаць у Кітаі буйны крэдыт на развіццё малога і сярэдняга бізнэсу, паведаміў Аляксандр Лукашэнка 3 лютага на сустрэчы з журналістамі і экспертамі.

«Мы вядзем перамовы з Кітайскай Народнай Рэспублікай, а можа, ужо і скончыліся, аб прыцягненні 700 мільёнаў даляраў для малога і сярэдняга бізнэсу», — сказаў ён.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ён «моцна павярнуўся тварам да малога і сярэдняга бізнэсу» пасля таго, як даручыў старшыні праўлення Банка развіцця Сяргею Румасу, калі ён быў у «Белаграпрамбанку», экавёскі, аграэкатурызм і г. д. «І мы сёння маем больш за тры тысячы такіх сядзібаў. І ён (Румас) мяне здзівіў. Усе грошы, якія мы ім далі, крэдыты, яны вяртаюць. Самыя сумленныя плацельшчыкі па крэдытах. Калі так, то давайце падтрымаем малы і сярэдні бізнэс і па іншых напрамках», — прапанаваў Лукашэнка.

Ён лічыць, што з кітайскім бокам удасца дамовіцца. «І нейкую суму, магчыма, не адразу 700 мільёнаў, паводле патрэбы мы будзем спецыяльна выдзяляць пад нейкія праекты: сямейны бізнэс, хто-небудзь нешта зрабіў у гаражы — хай рэгіструецца і сумленна працуе», — сказаў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?