Вядучы тэлеканала Fox News Біл О'Райлі падчас размовы з Дональдам Трампам назваў прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна забойцам. Вытрымкі з яшчэ не паказанага інтэрв'ю апублікаваныя на сайце тэлеканала.

Паводле інфармацыі выдання, падчас размовы Трамп чарговы раз заявіў, што паважае Пуціна. У адказ вядучы заўважыў: «Але ж ён забойца».

«Забойцаў шмат, — адказаў на гэта Трамп. - У нас таксама шмат забойцаў. Думаеце, наша краіна такая нявінная?»

Дональд Трамп заключыў, што Расіі і ЗША лепш мець добрыя адносіны, і калі Расія гатовая дапамагчы Амерыцы ў галоўнай барацьбе - з ІД і ісламскім тэрарызмам - то гэта добра.

Як адзначае The Washington Post, у 2015 годзе Трамп ўжо адказваў падобным чынам на абвінавачванні ў адрас Уладзіміра Пуціна. Тады ў гутарцы з ім вядучы MSNBC заявіў, што Пуцін «забівае журналістаў, якія з ім нязгодныя». Мільярдэр адказаў: «Я думаю, што наша краіна таксама шмат каго забівае».

Інтэрв'ю Дональда Трампа тэлеканалу Fox News будзе паказана ў ноч на 6 лютага

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?