Мінскія «Цмокі» спынілі серыю з сямі паразаў.

Сёння на «Мінск-Арэне» ў матчы баскетбольнага турніру Адзіная ліга ВТБ яны выйгралі ў авертайме ў казанскага «УНІКСа» з лікам 87:85.

Пасля 15 матчаў у «Цмокаў» — 4 перамогі і 11 паразаў ды 11-е месца сярод 13 камандаў.

Наступны матч — 19 лютага супраць «Астаны».

Варта адзначыць, што «Унікс» гуляе ў Еўралізе (наймацнейшы баскетбольны турнір кантынента), дзе займае 13-ае месца. Шанцы на перамогу «Цмокаў» перад пачаткам гульні ацэньваліся як 1 да 9.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0