Свет3232

Мінабароны Расіі пракаментавала замову 4000 вагонаў у Беларусь

Амаль два месяцы Мінабароны Расіі не давала адказу на афіцыйны запыт расійскіх журналістаў, чаму ў 2017 г. Міністэрства абароны РФ замовіла 4162 вагоны для перавозак войскаў і вайсковых грузаў па Беларусі.

defence.ru

Атрымлівалася, што гэта было ў шмат разоў болей, чым папярэдне агучаныя звесткі за іншыя гады, калі праводзіліся сумесныя расійска-беларускія вучэнні.

«Аб'ем вайсковых чыгуначных перавозак 2017 года параўнальны з аб'ёмам перавозак падчас праведзеных на тэрыторыі Беларусі вучэнняў папярэдніх гадоў: «Захад-2009 — больш за 6 тысяч вагонаў, «Захад-2013» — амаль 2,5 тысячы вагонаў», — гаворыцца ў адказе Мінабароны РФ.

Ведамства ўдакладніла, што замоўленыя «каля 4000 вагонаў» — перавозкі ў абодва бакі: 2000 вагонаў ідуць у раён правядзення вучэнняў, 2000 — у адваротны бок.

Рэзкі рост расійскіх вайсковых паставак у Беларусь выклікаў зразумелую занепакоенасць у прэсе, згодна з меркаваннем якой гэта можа азначаць разгортванне ў Беларусі буйной расійскай групіроўкі для агрэсіўных дзеянняў супраць Беларусі, Украіны ці нават краін Балтыі.

Беларускія эксперты выказвалі розныя меркаванні з нагоды вучэнняў. 

«Свой адказ Міністэрства абароны РФ пісала 55 дзён. Гэты ўзор унушальных штабных фармуліровак утрымлівае ўсяго чатыры сказы… Я магу толькі гадаць пра тое, як наш запыт рухаўся ў нетрах вайсковага ведамства», — адзначыў журналіст расійскай «Новой газеты».

Вучэнні «Захад-2017» адбудуцца восенню 2017 года, і, як чакаецца, будуць вельмі вялікімі па маштабах - могуць пераўзыходзіць вучэнні «Каўказ-2016», у якіх удзельнічалі 125 000 вайскоўцаў і 97 тысяч рэзэрвістаў, пісала раней расійскае «Независимое военное обозрение».

Каментары32

Цяпер чытаюць

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Усе навіны →
Усе навіны

Шаранговіч зламаў нагу ў апошнім матчы сезона НХЛ2

Нечаканая пагроза: ад змены клімату ў рысе становіцца больш мыш’яку5

Есці павольна карысна для здароўя. Міф ці праўда?7

Ці хопіць сёлета €2000, каб адпачыць на моры? Што адбываецца з цэнамі на летні адпачынак2

У Мінску прадаюць кватэру амаль за $2 мільёны. Што за яна?6

Лукашэнка зноў паабяцаў беларусам «асабліва складаны» год19

Як склаўся лёс выпускнікоў, якімі журфак ганарыўся 10 гадоў таму? Гісторыя аднаго ўрачыстага калажа34

«Мы фарбавалі яйкі толькі ноччу». Яшчэ ў сярэдзіне мінулага стагоддзя Вялікдзень у Беларусі святкавалі інакш6

Fox News паказаў велікодную службу ў Кіеве з подпісам «Кіеў, Расія»13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Як выбіраюць Папу Рымскага: сакрэты канклава і старажытнай сістэмы галасавання

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць