Сёння ў СМІ распаўсюдзілася інфармацыя са спасылкай на прадстаўніка МНС, што ў сацыяльных сетках з'явілася небяспечная сярод дзяцей гульня «Бяжы або памры». Выглядае, што ўсё гэта аказалася фэйкам.

Інфармацыю пракаментавала на сваёй старонцы ў фэйсбуку афіцыйны прадстаўнік Следчага камітэта Юлія Ганчарова.

«Перыядычна ў стужцы назіраю з'явы, звязаныя з рознымі ўкідамі наконт дзяцей. То «банда выкрадальнікаў», якія дэманструюць шчанюкоў, то «наркатычная жуйка» ды іншае. Працуе гэта як вірусная рэклама, гэта не сакрэт ні для каго. Сёння нешта падобнае ў нас пачалося з папярэджаннямі наконт дзіцячай гульні «бяжы ці памры». Дык вось, калі шырэй глядзець: са студзеня ад імя Дэпартамента адукацыі РФ гэта распаўсюдзілі рассылкай у сацсетках. Дэпартамент інфармацыю абверг. Праз пару дзён, ахапіўшы многія рэгіёны Расіі, гэты ўкід дайшоў да Казахстана і там аналагічна па ланцужку пайшлі заявы», — піша Юлія Ганчарова.

«Сёння гэта «з'ява» гэтак жа вірусна з'явілася ў нас. Ці адпавядаюць рэчаіснасці заявы пра папулярнасць дадзенай «гульні» — пытанне ў цэлым адкрытае. У сацыяльных сетках большасць допісаў — якраз такія засцярогі, падобны пад капірку, змяняюцца толькі рэгіёны.

У сюжэце на казахскім ТБ кажуць пра папулярнасць гульні, пры гэтым ахвяр ніякіх няма, на шчасце, ды і прыклад прыводзіцца расійскі, гадавой даўніны. Пры гэтым зноў размовы пра тое, што бацькі апавяшчаюць адзiн аднаго.

Афіцыйныя каментары будуць ужо заўтра. А сёння — гэта інфармацыя да разважання.

І так, галоўнае: мы, бацькі, стараемся аберагаць дзяцей заўсёды і ўсюды. Расказваем пра бяспеку і пра тое, папярэджваем пра наступствы, дапамагаем дзіцяці станавіцца і асобай, і грамадзянінам,

і клапоцімся пра тое, каб у яго ў школе (садзе), на занятках спортам і г.д. усё атрымлівалася. І, мне здаецца, мы гэта робім заўсёды, незалежна ад падобных рассылак», — дадала Юлія Ганчарова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0