Ой цікавы ды дзівосны, беларусы, мы народ -

Быццам хто нас прымушае ўсё рабіць наадварот.

Не, каб душу й вуха песьціць родным словам гаманкім, -

Мы ў загану роднай мовы не гавóрым - гаварЫм.

Чалавек не знойдзе згоду нат з уласнай палавінай,

А мы яму далі права кіраваць усёй краінай.

Наша кволае сумленне запалохана маўчыць,

Голас продкаў у нашых сэрцах ўсё цішэй, слабей гучыць.

Божа мілы! Пашкадуй народ-небараку –

Сяння ён, што рабіць мае, робіць цераз с...у.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?