Аляксея Навальнага і Пятра Афіцэрава паўторна прызналі вінаватымі ў крадзяжы маёмасці прадпрыемства «Кіраўлес», піша Медуза.
Гэта вынікае з тэксту прысуду, які зачытвае ў Ленінскім раённым судзе Кірава (Расія) суддзя Аляксей Уцюрын.
Раней абвінавачанне папрасіла прысудзіць Навальнага да пяці гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, а Афіцэрава — да чатырох гадоў. Акрамя гэтага пракуратура папрасіла прызначыць абодвум штраф - па 500 тысяч расійскіх рублёў.
Сам Навальны выключыў магчымасць апраўдальнага прысуду і прыехаў на абвяшчэнне з торбай, падрыхтаванай для СІЗА.
Як паведамляе ВВС, Навальны атрымаў пяць гадоў пазбаўлення волі ўмоўна, Афіцэраў — чатыры гады ўмоўна. Акрамя таго, Навальны і Афіцэраў павінны выплаціць штраф па 500 тысяч рублёў кожны.
0
0
0
0
0
0