Джыл Шарп з шатландскага горада Эйдры некалькі гадоў рабіла выгляд, што знаходзіцца ў стасунках з мужчынам. 31-гадовая дзяўчына рабіла калажы са сваіх фатаграфій і здымкаў незнаёмца, якога яна знайшла ў фэйсбуку, а затым выкладвала іх у сацсеткі. Пра гэта піша Медуза са спасылкай на Daily Record.

Падман раскрылі сябры Шарп. Яны і падзяліліся гісторыяй з журналістамі.

Па іх словах, чатыры гады таму Джыл распавяла, што пазнаёмілася з мужчынам па імі Грэм МакКей. Дзяўчына часта згадвала пра тое, як яны бавяць час, выкладвала сумесныя фатаграфіі і перапісвалася з ім у твітары. Шарп нават заявіла, што яны заручаныя і пажэняцца ў чэрвені. Але за ўсе чатыры гады яе сябры так і не пабачыліся з МакКеем.

«Яна вяла неймавернае жыццё ў сацыяльных сетках, але ніхто не бачыў яе з ім, і гэта было як мінімум дзіўна», — распавёў сябар Шарп.

Падазрэнні сяброў ўзмацніліся пасля таго, як Шарп выклала ў твітар фатаграфіі з паездкі ў Лондан. На здымках, зробленых ля Вестмінстэрскага абацтва, было рознае надвор'е — Шарп стаяла на сухой плітцы і каля яе не было людзей, у той час як на фатаграфіі з Грэмам быў дождж і турысты.

Скрыншот Daily Record

Скрыншот Daily Record

Прыяцелі Шарп знайшлі сапраўднага Грэма Макея ў твітары. Ён не ведаў пра існаванне Джыл Шарп — дзяўчына стварыла фэйкавы акаўнт з яго імем і перапісвалася сама з сабой.

Першы твіт: «Я да таго ж ажанюся з ёй у чэрвені? Упершыню чую. Што за дзіч». Другі твіт: «Хто займаецца гэтым, ды яшчэ і на працягу чатырох гадоў? Фатальная цяга, вау». Скрыншот Daily Record

Першы твіт: «Я да таго ж ажанюся з ёй у чэрвені? Упершыню чую. Што за дзіч». Другі твіт: «Хто займаецца гэтым, ды яшчэ і на працягу чатырох гадоў? Фатальная цяга, вау». Скрыншот Daily Record

Таксама высветлілася, што сапраўдны МакКей заручаны і разам са сваёй дзяўчынай напісаў заяву ў паліцыю. Аднак паліцыянты не знайшлі складу злачынства ў дзеяннях Шарп.

Злева — калаж Шарп, справа — Грэм МакКей са сваёй нявестай Марыянай. Скрыншот Daily Record

Злева — калаж Шарп, справа — Грэм МакКей са сваёй нявестай Марыянай. Скрыншот Daily Record

У размове з журналістамі Шарп адмаўляла абвінавачванні сяброў і сцвярджала, што не разумее, пра што ідзе гаворка. Пасля раскрыцця падману сама Шарп, яе сябры, Грэм МакКей і яго нявеста выдалілі свае акаўнты ў сацыяльных сетках.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?