На Гарадзеншчыне да 16 прыродных комплексаў, якія маюць статус заказьнікаў рэспубліканскага значэньня, хутка дадасца яшчэ адзін — «Белы мох». Гэта 800 гектараў лясоў у Астравецкім раёне з унікальнай расьліннасьцю й рэдкімі відамі птушак і зьвяроў.

Рашэньнем аблвыканкаму на запаведнай тэрыторыі забаронена рубіць лес, праводзіць мэліярацыйныя працы, здабываць торф і сапрапэлі.

За апошні час у вобласьці ўзялі пад ахову 135 месцаў жыхарства жывёл, 74 месцы, дзе выяўлены расьліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу. Агульная плошча асабліва ахоўных тэрыторый складае ў Прынямоньні больш як 260 тысяч гектараў, альбо 10 адсоткаў тэрыторыі вобласьці.

Паводле: Кацярына Шрубейка, «Рэспубліка»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0