Дэпутат ад Блока Пятра Парашэнкі (БПП) Аляксей Ганчарэнка ў знак пратэсту супраць выказванняў пасла Германіі Эрнста Райхеля аб выбарах на Данбасе размаляваў фрагмент Берлінскай сцяны, які знаходзіцца каля пасольства Германіі ў Кіеве. У пасольстве Германіі заявілі, што гэта парушэнне Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах, піша censor.net.ua.

censor.com.ua

censor.com.ua

«Раніцай 8 лютага на абломку Берлінскай сцяны каля пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германіі ў Кіеве я напісаў слова «NEIN» (Не). Сваю сімвалічную акцыю пратэсту я прысвяціў пракрамлёўскім выказванням пасла ФРГ ва Украіне Эрнста Райхеля. У сваёй заяве пасол паведаміў, што не бачыць праблемы правядзення выбараў у зоне антытэрарыстычнай аперацыі ва ўмовах расійскай акупацыі. Словы пасла Германіі ва Украіне цалкам прайграваюць ўстаноўку расійскай прапаганды, мэтай якой з'яўляецца легалізацыя тэрарыстаў шляхам ужыўлення іх ва ўкраінскую ўладу. Падобныя выказванні не толькі абразлівыя ўкраінцам і граюць на руку Крамлю, але таксама супярэчаць Мінскім пагадненням і пазіцыі канцлера ФРГ Ангелы Меркель», — растлумачыў свае дзеянні Ганчарэнка.

«Берлінская сцяна — яркі сімвал нядаўняй расійскай акупацыі Еўропы, таму я менавіта такім чынам данёс выразны і кароткі адказ украінцаў на зразумелай для пасла мове. Выбары на Данбасе павінны праходзіць па стандартах АБСЕ, а таксама ў прававым полі ўкраінскага заканадаўства, а не ў прысутнасці акупацыйных войскаў», — падкрэсліў нардэп.

У пасольстве Нямеччыны заявілі, што моцна шкадуюць аб акцыі дэпутата.

«Пасольства Федэратыўнай Рэспублікі Германія вельмі шкадуе ў сувязі з пашкоджаннем дэпутатам Ганчарэнкам фрагмента гістарычнай Берлінскай сцяны, размешчанай на тэрыторыі Пасольства. Падзенне Берлінскай сцяны для ўсіх еўрапейцаў, а таксама і за межамі Еўропы, сімвалізуе вызваленне ад камунізму і савецкай гегемоніі. У той жа час мае месца парушэнне Венскай канвенцыі аб дыпламатычных адносінах», — гаворыцца ў паведамленні.

Надзвычайны і паўнамоцны пасол Украіны Маркіян Лубкіўскі ў сваю чаргу заявіў, што ўкраінскім дыпламатам, прэзідэнту, міністру замежных спраў прыйдзецца тлумачыць канцлеру Германіі Ангеле Меркель дзеянні Ганчарэнкі.

«Украінскія дыпламаты вельмі перажываюць з гэтай нагоды. Тыя дыпламаты, якія разумеюць усе наступствы, якія гэты абсалютна бессэнсоўны ўчынак будзе мець і для адносін Украіны з Германіяй. Больш за тое, гэты выпадак адбыўся пасля таго, як адбылася сустрэча Парашэнкі з Меркель.

Гэта ж не проста хлопчык нешта размаляваў на сцяне, а гэта намеснік кіраўніка фракцыі БПП. Я гэтага не разумею.

Гэта ідзе ў разрэз з любым сэнсам і вельмі нагадвае сур'ёзную правакацыю, якая здзейсненая для таго, каб проста «мініраваць» нашы адносіны, у дадзеным выпадку з Германіяй. Я не ведаю, якія словы будуць знаходзіць украінскія дыпламаты, прэзідэнт, міністр замежных спраў, каб растлумачыць Меркель, што адбылося», — сказаў Лубкіўскі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?