Міністэрства культуры Расіі дало станоўчы водгук на прапанову заснаваць Дзень патрыятызму і адзначаць яго ў гадавіну ўвядзення прадуктовага эмбарга супраць Захаду — 6 жніўня. Пра гэта гаворыцца ў адказе першага намесніка міністра культуры Уладзіміра Арыстархава на запыт кіраўніка камітэта Дзярждумы па абароне Уладзіміра Шаманава, піша tass.ru.

Арыстархаў піша, што ініцыятыва заслугоўвае ўвагі, але пытанне трэба «разглядаць з улікам шырокага грамадскага абмеркавання і правядзення гісторыка-храналагічнай экспертызы з боку Расійскай акадэміі навук». Ведамства таксама нагадала пра неабходнасць фінансава-эканамічнага абгрунтавання, бо святкаванне Дня патрыятызму запатрабуе выдзялення бюджэтных сродкаў.

Прапанова адзначаць Дзень патрыятызму высунуў кіраўнік асацыяцыі прадпрымальнікаў па развіцці бізнес-патрыятызму «Аванта» Рахман Янсуков. Адпаведны законапраект падрыхтаваны, але пакуль не занесены ў Дзярждуму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0