Міністэрства па надзвычайных сітуацыях цалкам спыняе праверкі малога і сярэдняга бізнэсу, паведамляецца на сайце ведамства.
Рашэнне тлумачыцца тым, што сітуацыя з пажарамі ў краіне значна палепшылася. Пазітыўныя змены разам з перааснашчэннем падраздзяленняў МНС (напрыклад, аўтацыстэрнамі цяжкага класа з вялікім запасам вады) дазваляюць прыняць больш радыкальныя меры па лібералізацыі ў гэтай сферы.
У мэтах выканання распараджэння кіраўніка краіны МНС цалкам спыняе праверкі малога і сярэдняга бізнесу, а тыя праверкі, якія на сёння праводзяцца, будуць аператыўна завершаны. Разам з тым МНС гатова аказваць падтрымку і дапамогу кіраўнікам аб'ектаў. Пад кантролем ведамства застаюцца выбухапажаранебяспечныя прадпрыемствы, а таксама месцы з масавым знаходжаннем людзей - бальніцы, інтэрнаты, школы, дзіцячыя сады.