Выдавецтва Look at Media вясной запусціць па франшызе выданне The Village ва Украіне і ў Беларусі, а пазней — у Казахстане. Пра гэта гаворыцца ў паведамленні The Village.

У Беларусі The Village будзе выходзіць на дзвюх мовах — беларускай і рускай, але склад рэдакцыі пакуль не вызначаны. 

Па словах сузаснавальніка Look At Media Андрэя Амётава, усе мясцовыя рэдакцыі The Village будуць працаваць незалежна ад маскоўскага офіса LAM, аднак яны будуць прытрымлівацца фармату і тэмаў выдання. «Манетызацыя будзе змяшанай: класічная медыйная рэклама, спецпраекты і натыўная рэклама. У структуры даходаў будзе парытэт гэтых крыніц», — дадаў ён. Зарабляць LAM плануе за кошт працэнта ад абароту мясцовых франшыз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?