Сталічныя следчыя працуюць над крымінальнай справай у дачыненні да 21-гадовага студэнта ВНУ, які ў студзені забраў з абменнага пункта ў Менску не менш за 3 тысячы рублёў. Высветлілася, што перад гэтым ён паказаў касіру пакет з правадамі і запіску з пагрозай здзейсніць выбух. Падрабязнасці паведамляе Упраўленне Следчага камітэта па Мінску.
Нагадаем, інцыдэнт адбыўся раніцай 22 студзеня ў абменным пункце на вуліцы Якуба Коласа ў Мінску. Пазней быў затрыманы падазраваны, 21-гадовы студэнт сталічнай ВНУ.
— На допыце малады чалавек растлумачыў, што прычынай здзяйснення нападу паслужылі даўгавыя абавязацельствы перад знаёмымі. У якасці выбуховага прыстасавання ён выкарыстаў кавалак лёду і драты, — распавёў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксей Клімовіч.
Па рэчыўным доказам прызначаныя даследаванні ў Дзяржкамітэце судовых экспертыз.
Хлопцу прад'яўлена абвінавачванне па ч.1 арт. 207 Крымінальнага кодэкса (Разбой). Санкцыя артыкула - ад 3 да 10 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй або без.