База Дэвэсэлу, Reuters.com

База Дэвэсэлу, Reuters.com

Масква лічыць Румынію пагрозай для Расіі пасля таго, як ЗША размясцілі на яе тэрыторыі элементы сістэмы СРА. Пра гэта паведаміў дырэктар еўрапейскага дэпартамента МЗС Расіі Аляксандр Боцан-Харчанка

Прадстаўнік расійскага міністэрства замежных спраў адзначыў, што падобныя рашэнні Румыніі «накіраваны, у першую чаргу, супраць Расіі» і «вельмі ўскладняюць» ўзаемадзеянне і супрацоўніцтва паміж Масквой і Бухарэстам, пра што румынскім уладам было заяўлена, «у тым ліку, публічна».

Дырэктар дэпартамента МЗС падкрэсліў, што «з боку Бухарэста назіралася адкрытая антырасійская, нават русафобская лінія пры натхнёнай рэалізацыі санкцый і моцнай антырасійскай рыторыцы».

У той жа час Боцан-Харчанка адзначыў, што ў Расіі і Румыніі ёсць асновы для супрацоўніцтва і «кропкі, на якія можна абаперціся, каб пераадолець» негатыўную сітуацыю ў адносінах паміж абедзвюма краінамі. Ён сказаў, што Масква будзе «імкнуцца» да канструктыўнага ўзаемадзеяння з Бухарэстам.

Наземная база ЗША супрацьракетнай абароны ў Румыніі стала першай ва Усходняй Еўропе. Яна была адкрыта ў маі 2016 года і, па словах Вашынгтона, прызначана для перахопу балістычных ракет, якія могуць быць запушчаныя з Ірана і КНДР.

Амерыканская база размешчана на поўдні Румыніі і была разгорнута на старой базе румынскай ВПС Дэвеселу. На баявым дзяжурстве знаходзяцца 24 супрацьракеты SM-3, радар Aegis і апаратура сачэння.

На разгортванне элементаў ПРА ЗША ў Румыніі прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у маі заяўляў, што Масква будзе думаць пра тое, як «купіраваць» пагрозы для нацыянальнай бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?