У выніку моцнага ветру асабліва пацярпелі паселішчы ў Гомельскай і Менскай абласьцях, у 30 хатах былі пашкоджаныя дахі.

У Петрыкаўскім раёне абрынулася воданапорная вежа, але водазабесьпячэньне не было парушанае й ніхто не пацярпеў.

Апроч таго, багата дзе на Палесьсі палегла жыта. У палове населеных пунктаў да раніцы энэргазабесьпячэньне аднавілі, паведамляе СТВ.

Тым часам яшчэ працягваецца ліквідацыя пасьледкаў моцнага ветру, які 14 ліпеня пакінуў безь сьвятла 50 паселішчаў і моцна пашкодзіў лясы ў Бярэзінскім раёне.

У прыродзе таго ўрагану было нешта містычнае, паведамляе АНТ. Калі ствалы хіліліся да зямлі, мэтэастанцыі фіксавалі хуткасьць ветру ўсяго 8 мэтраў у сэкунду. Патлумачыць гэткія дзівосы надвор’я ня могуць нават сыноптыкі. Кажуць, што рэзкія парывы ветру насілі лякальны характар.

У ліквідацыі цяпер задзейнічаны больш за 2 тысячы чалавек ды больш як 500 адзінак тэхнікі. У суботу на месца прыяжджаў намесьнік прэм’ер‑міністра Віктар Бура.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0