Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп накіраваў ліст свайму кітайскаму калегу Сі Цзіньпіну. Гэта стала першым кантактам паміж лідарамі Амерыкі і Кітая, паведамляе Бі-бі-сі.

Трамп падзякаваў Сі Цзіньпіну за яго віншавальны ліст з нагоды інаўгурацыі і выказаў надзею на «канструктыўныя адносіны» паміж краінамі.

Трамп яшчэ не размаўляў па тэлефоне з Сі Цзіньпінам, але ўжо тэлефанаваў іншым сусветным лідарам.

Прадстаўнік міністра замежных спраў Кітая Лу Канг сказаў, што яго краіна надае гэтаму лісту вялікую значнасць, паведамляе агенцтва Рэйтэр. Ён выказаў павагу Трампу за тое, што той пажадаў народу КНР працвітання ў новым годзе па ўсходнім календары, дадаўшы, што супрацоўніцтва паміж дзвюма краінамі — адзіны варыянт развіцця адносін.

Гэты ліст, які змяшчае ўсе стандартныя дыпламатычныя прыёмы, паследаваў за патокам варожых дзеянняў амерыканскага боку, накіраваных супраць кітайскага гандлю і палітыкі.

У апошнія месяцы Трамп зрабіў некалькі неадназначных выпадаў у дачыненні да такіх балючых для Пекіна пытанняў, як статус Тайваня і Паўднёва-Кітайскага мора. Ён таксама выклікаў абурэнне кітайскага боку тым, што паразмаўляў па тэлефоне з лідарам Тайваня Цай Інвэнь, што стала першай такой размовай паміж лідарамі Тайваня і ЗША за некалькі дзесяцігоддзяў.

ЗША разарвалі фармальныя сувязі з Тайванем у 1979 годзе.

«Прэзідэнт Дональд Трамп заявіў, што спадзяецца на развіццё канструктыўных адносін з прэзідэнтам Сі Цзіньпінам, якія прынясуць карысць Кітаю і ЗША», — гаворыцца ў лісце, апублікаваным прадстаўнікамі Белага дома.

Акрамя таго, Трамп пажадаў кітайскаму народу «шчаслівага Свята ліхтароў і росквіту ў год Пеўня».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0