Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заявіў, што яго візіт у ЗША адбудзецца ў бліжэйшы час. Такую заяву украінскі лідэр зрабіў на сумесным брыфінгу ў Кіеве з прэм'ерам Грэцыі Алексісам Цыпрасам, які прыбыў з візітам ва Украіну.

Парашэнка нагадаў пра нядаўнюю тэлефонную размову паміж ім і прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам. Украінскі прэзідэнт назваў гутарку «вельмі прадуктыўнай, вельмі канструктыўнай, вельмі сяброўскай», падчас якой абмяркоўвалася шырокае кола пытанняў супрацоўніцтва паміж краінамі. У іх ліку, па словах Парашэнкі, «расійская агрэсія на ўсходзе Украіны», «незаконная анексія Крыма» і «каардынацыя сумесных дзеянняў у гэтым кірунку».

«Мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час адбудзецца мой візіт у ЗША», - сказаў Парашэнка, адзначыўшы, што для «тэхнічнай падрыхтоўкі гэтага візіту» было вырашана адправіць у ЗША міністра замежных спраў Украіны Паўла Клімкіна для правядзення неабходных для гэтага перамоваў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна