«Цяпер у 16 раёнах ёсць юрыдычныя асобы — унітарныя прадпрыемствы кінавідэапракату, у якіх працуюць па 5-6 чалавек, і толькі ў чатырох раёнах такія прадпрыемствы ўваходзяць у склад клубных арганізацый», — канстатаваў віцэ-прэм'ер.

Ён прывёў у прыклад досвед Мінска і Мінскай вобласці, дзе працуюць дзве сфармаваныя кінапракатныя арганізацыі, і рэкамендаваў выкарыстоўваць яго іншым прадпрыемствам.

Васіль Жарко таксама закрануў пытанне рэканструкцыі Нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм».

«Гэты аб'ект павінен стаць для ўсіх адказных за яго асоб аб'ектам нумар адзін, а рэканструкцыю неабходна завяршыць ва ўстаноўлены тэрмін — да 7 лістапада», — падкрэсліў ён.

Віцэ-прэм'ер раскрытыкаваў падыходы ў арганізацыі рэканструкцыі, калі ў першую чаргу будавалася аўтабаза, а потым вытворчыя корпусы.

«Цяпер неабходна ліквідаваць усе недахопы, і потым займацца творчасцю, каб ствараць брэнд краіны — беларускае кіно», — падсумаваў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?