«Француз» — у акулярах з саслужыўцамі. Фота: Укантакце
У рэдакцыю газеты звярнуўся чалавек, які прадставіўся грамадзянінам РФ Ігарам Мыльцавым з пазыўным «Француз». Ён распавёў, што разам з трыма саслужыўцамі спланаваў і ажыццявіў забойства Гіві ў адплату за здраду падчас баёў пад Аўдзееўкай у студзені 2017 года.
Па сцвярджэнні Мыльцава, падчас баёў Талстых, баючыся за сваё жыццё, употай стрэліў сабе ў нагу. Калі яго павезлі з поля бою, ён нібыта загадаў адкрыць агонь па сваіх.
«Проста так сысці ён не мог, гэта дэзерцірства, пазіцыю кінуць ён не мог ніяк, гэта загад Захара [кіраўніка самаабвешчанай ДНР Аляксандра Захарчанкі] стаяць да канца! Яго пацягнулі медыкі, а праз паўтары гадзіны нас накрыла свая ж артылерыя», — распавёў Мыльцаў.
Падрабязнасцяў падрыхтоўкі замаху Мыльцаў не распавёў. Па яго словах, цяпер ён знаходзіцца ў ваколіцах Данецка.
«Я ў вышуку і паранены трохі, яшчэ тры чалавекі сышлі ў падполле. Захару цяпер ёсць, за што перажываць», — цытуе яго «Новая газета».