Інцыдэнт адбыўся ў час справаздачы в.а. дырэктара камунальнага прадпрыемства гасцінічнага комплексу «Днепр» Барыса Лебядцова. Дакладчык адмовіўся чытаць справаздачу па-ўкраінску, што абурыла дэпутата Юрыя Ботнара ад нацыяналістычнай фракцыі «Свабода».

У выніку канфлікт перарос у бойку. Дэпутатаў давялося разнімаць праваахоўнікам.

Напярэдадні спікер украінскага парламента Андрэй Парубій заклікаў парламентарыяў выступаць на дзяржаўнай мове — украінскай. Ён дадаў, што пры неабходнасці можа арганізаваць дэпутатам пераклад.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?