Ларыса Геніюш і Пятро Рашэтнік

У Баранавічах пайшоў з жыцьця спадар Пятро Рашэтнік. Сапраўдны беларускі патрыёт, ветэран нацыянальнага руху, былы навучэнец Наваградскай настаўніцкай сэмінарыі й сябра СБМ.

У 1949 годзе трапіў сталінскі лягер на Інце. Тамака пазнаёміўся і пасябраваў з Ларысай Геніюш. НН друкавала артыкул «Праз шахту да Ларысы Геніюш».

Пасьля вызваленьня спадар Пятро стаўся сапраўдным сябрам сям’і Геніюшаў, ня раз прыяджаў да іх у Зэльву каб дапамагчы па гаспадарцы ці проста добрым словам.

Спадар Рашэтнік і напрыканцы жыцьця заставаўся сапрааўдным патрыётам сваёй Бацькаўшчыны, цікавіўся нацыянальнымі справамі, сустракаўся з маладымі беларускімі патрыётамі, каб распавесьці пра сваё цяжкае жыцьцё і беларускіх дзеячоў зь якімі яму пашчасьціла сустрэцца.

Памяць пра спадара Рашэтніка назаўжды застанецца ў душы тых, каму пашчасьціла быць зь ім знаёмым.

Пахваньне Пятра Рашэтніка адбылося 22 ліпеня на баранавіцкіх могілках.

Руслан Равяка, Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0