Хто не ведае — Жадан самы значны пісьменнік Украіны на сёння. Ён і празаік, і паэт, і музыка. Гэта найбольш перакладаны на замежныя мовы творца. 

Дэпартацыя Сяргея Жадана — ганьба для Беларусі і паказчык, наколькі абмежаваны суверэнітэт нашай дзяржавы сёння.

Так сталася, што Жадан родам з Луганска і таму не маўчаў — у сваёй творчасці і інтэрв'ю — адносна таго, што там рабілася. 

Усё адно паказальна, што Расія і пісьменнікаў на мовах дзяржаў, якія яна хацела б захапіць, разглядае як тэрарыстаў. Тое самае, што было ў 1937-м. 

Мінулы раз, улетку 2016 года, Жадан спакойна прыязджаў і чытаў свае вершы на менскіх пляцоўках. А сёння яго дэпартавалі з Мінскай кніжнай выставы. І сёння мне сорамна за маю дзяржаву.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0