Беларуская пісьменьніца, нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч так пракаментавала сітуацыю з украінскім пісьменьнікам Сяргеем Жаданом, якому забаранілі ўезд у Беларусь:

«Я думаю, што гэта ўсё дрэнныя знакі. Гэта знакі таго, што Беларусь чагосьці баіцца, перад некім запабягае, што яна не самастойная.

Вось блогера Лапшына адправілі ў Азербайждан, дзе канешне яму будзе вельмі цяжка. Цяпер Сяргея Жадана, лепшага ўкраінскага паэта, лаўрэата многіх міжнародных прэміяў, чамусьці зноўку дэпартавалі… Вельмі шкада, што наша ўлада губляе годнасць, што яна залежыць ад нейкіх павуцінак.

Мы ўласна анічога не ведаем, што там на самай справе адбываецца, можа гэты канфлікт — толькі знешняя гульня, а насамрэч, магчыма, адбываюцца больш сур’ёзныя рэчы, якія нам невядомыя. Але самае галоўнае — што Беларусь перастае быць незалежнай краінай. Яна пачынае гуляць у чужыя гульні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?