• Навіны
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел / рус
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
Культура. Рознае
11.02.2017 / 15:09

Сяргей Жадан: У Мінск прыязджаеш як дадому

Архіўнае інтэрв'ю за чэрвень 2016 года

Пісьменнік Сяргей Жадан у чэрвені 2016 года на некалькі дзён завітаў у Мінск дзеля прэзентацыі кнігі «Варашылаўград» па­-беларуску. У кнігарні «Логвінаў» Жадан тады паразмаўляў з карэспандэнтам «Нашай Нівы» аб радасцях і расчараваннях, Украіне і Беларусі, вайне і творчасці. Сёння стала вядома, што Жадана дэпартуюць з Беларусі.

«Наша Ніва»: Сяргей, што вас сёння найбольш радуе ва Украіне?

Сяргей Жадан: Радуюць тыя змены, што адбываюцца ўнутры ўкраінскага грамадства, у галовах украінцаў. Магчыма, гэта не надта заўважна на першы погляд, яны не кардынальныя, але яны адбываюцца. Людзі нарэшце пачынаюць разумець, што ў іх ёсць краіна і яны адказваюць за яе. І гэта добра, бо і наша рэвалюцыя, і пачатак баявых дзеянняў выявілі інфантыльнасць украінцаў.

«НН»: У чым гэтая інфантыльнасць выражалася?

СЖ: У неразуменні сваіх правоў і абавязкаў. Гэтыя рэчы з’яўляюцца базавымі ў нармальных краінах. А цяпер пачаўся такі перыяд, калі стала зразумела, што абмінаць гэтыя пытанні ўжо нельга.

«НН»: А што гэта за пытанні?

СЖ: Ну хаця б дэкамунізацыі. Я падтрымліваю такі рух. Мне заўсёды здавалася, што жыць савецкім мінулым — немагчыма. Гэта трэба было яшчэ вырашаць у 1991-­м, але ніхто не займаўся. Мы гаварылі пра еўраінтэграцыю, пры гэтым мелі на кожнай плошчы помнік Леніну.

«НН»: Патрабаванні, з якімі людзі выходзілі на Майдан, выконваюцца?

СЖ: Украіна стала бліжэйшай да Еўропы. Але за гэтае набліжэнне мы заплацілі высокую цану — крывёй.

«НН»: Вы кажаце пра высокую цану. Уявім, калі б вы ведалі, чым скончыцца Майдан, то ці сталі б яго падтрымліваць?

СЖ: Вы ж цудоўна разумееце, што гісторыя не мае ўмоўнага ладу! Гэта не камп’ютарныя гульні. Украінская рэвалюцыя была немінучай. Частка ўкраінскага грамадства не хацела жыць пры такой сістэме, як за Януковічам. Для мяне выбар быў відавочны: я ніколі не прымаў уладу Януковіча, я супраць яе пратэставаў. Калі людзі выйшлі на плошчы, то я быў з гэтымі людзьмі. Тыя людзі, якія выходзілі на Майдан, хто ішоў добраахвотнікам на вайну, яны ўсведамлялі свае рызыкі.

«НН»: Ніхто ж не чакаў, што гэта ўсё скончыцца тэрытарыяльнымі стратамі, вайной…

СЖ: Канечне, не. Ніхто не думаў ні пра акупацыю Крыма, Данбаса. Але думалі ў іншых краінах. І анексія Крыма, і спроба разваліць краіну рыхтаваліся не тыдзень­-два.

«НН»: Вы даўно не былі ў сваім родным Луганску?

СЖ: Апошні раз я там быў пры канцы красавіка 2014 года. У мяне там ёсць розныя знаёмыя, таму я маю розныя версіі падзей. Тыя, хто падтрымлівае «ЛНР», спрабуюць усяляк дэманстраваць аптымізм, што яны маладая рэспубліка, яны развіваюцца, у іх нармальнае жыццё. Іншыя кажуць, што там мноства праблем. «ЛНР» і «ДНР» ёсць штучнымі ўтварэннямі, нежыццядзейнымі.

«НН»: Вы верыце, што гэтыя рэгіёны вернуцца ва Украіну?

СЖ: Перакананы. Пытанне толькі ў тым, калі, як і на якіх умовах.

«НН»: Ваша жыццё з пачаткам вайны змянілася?

СЖ: Вайна вызначае ўсё. Хоць я і не ваюю. Мы ездзім на ўсход Украіны з выступамі, гуманітарнай дапамагой. Імкнёмся падтрымліваць і вайскоўцаў, і цывільных, і параненых, і бежанцаў, і перасяленцаў. Для мяне сёння ёсць вайна і ёсць усё іншае.

«НН»: У вас змянілася стаўленне да Расіі?

СЖ: Само сабой. А як па­-іншаму? Краіна, якая дэкларуе сваё братэрства, уводзіць войскі, забівае тваіх суграмадзян…

«НН»: А што ва Украіне сёння вас засмучае?

СЖ: Расчароўвае палітыка. Людзі прыйшлі да ўлады на хвалях рэвалюцыі, а фактычна паўтараюць палітыку сваіх папярэднікаў. Я бачу выхад у далейшай барацьбе, нельга спыняцца і адыходзіць ад таго, што дэкларавалася на Майдане.

«НН»: Вы тут займаеце такую радыкальную пазіцыю.

СЖ: Чаму? Яна якраз дастаткова спакойная. Я ж не заклікаю ўсіх расстраляць ці павесіць. Я проста кажу, што трэба працягваць тую работу, якую мы пачалі зімой 2013—2014 гадоў. Мне цяжка разумець дзеянні ўкраінскага прэзідэнта. Ён страчвае шанец як для сябе, так і для цэлай краіны.

«НН»: Вайна адкрывае новыя прасторы для творчасці?

СЖ: Не зусім карэктна так казаць. Гэта не крыніца натхнення. Але на вайне ты бачыш вялізную колькасць фантастычных, незвычайных людзей. Гэта такі разлом. Разломваецца грунт, і ты бачыш такое, што б не пабачыў ніколі ў жыцці.

Я пішу. Цяпер я пішу раман пра вайну.

«НН»: Падчас вайны людзі пачынаюць менш чытаць, так мяркуецца.

СЖ: Ды не. Такая драматычная сітуацыя, наадварот, выклікае большую зацікаўленасць мастацтвам. Частцы людзей мастацтва важнае як тэрапія, яно дазваляе нешта зразумець у сабе. Калі мы ездзім на Данбас, то мы бачым у мястэчках, у якія ніхто да мяне не прыязджаў, што людзі адкрываюць для сябе зусім іншы від камунікавання. Яны бачаць, што пісьменнік — гэта не толькі той, хто ў хрэстаматыі, але і жывы чалавек, з якім можна паразмаўляць.

«НН»: Украінскае грамадства за гэтыя два гады аб’ядналася?

СЖ: У нейкай ступені так. Аднак я не маю тут асаблівых ілюзій, існуюць вельмі глыбокія расколы.

«НН»: А ці існуе раскол паміж усходам і захадам Украіны, пра які кажа расійская прапаганда?

СЖ: Не­не­не, яго няма. Я жыву ў Харкаве — гэта тыповы ўсходні горад. Але з пачаткам баявых дзеянняў у Харкаве ўтварыўся вельмі моцны валанцёрскі рух. Прычым шмат хто з іх не падтрымліваў Майдан, але з пачаткам вайны зразумеў пагрозу незалежнасці. Часта нават не ўкраінцы — рускія, яўрэі, армяне. Іншыя ж надалей глядзяць расійскае тэлебачанне. Таму раскол існуе паміж актыўнасцю і пасіўнасцю, а не паміж захадам і ўсходам. На захадзе таксама розныя людзі. Частка там актыўна дапамагае, ідуць на фронт, валанцёрамі, а некаторыя лічаць, што ўсходнікі самі пачалі вайну, то няхай самі і рашаюць.

«НН»: Чаму не ўдалося адарваць ад Украіны Харкаў?

СЖ: Думаю, што вялікую ролю сыграў выпадак. Можна было не аддаваць і Луганскую з Данецкай вобласці. Калі я быў там вясной 2014-­га, то не бачыў там вялікай падтрымкі сепаратысцкага руху. Гэта была малая група людзей, якая выкрыквала лозунгі, прыдуманыя за мяжой. Усё гэта выглядала штучна. Тое, што там здарылася, — прэтэнзія да былога і цяперашняга кіраўніцтва краіны.

«НН»: Ваш калега Юрый Андруховіч некалі пісаў, што «славянскі свет», апроч Польшчы, кінуў Украіну адзін на адзін са сваёй бядой. Вы згодны?

СЖ: Так, Польшча падтрымлівае. А паводзіны чэшскіх палітыкаў дзіўныя. Такое ўражанне, што яны проста забыліся, што такое 1968 год, што такое расійская акупацыя.

Адносна Беларусі я не магу сказаць, што яна нам здрадзіла. Беларусь выступае пасярэдніцай.

«НН»: Як ва Украіне адрэагавалі, калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобеля?

СЖ: Пазітыўна. Мне часам нават здавалася, што ўкраінцы больш радаваліся яе прэміі, чым беларусы. Я сачыў адначасова, як рэагавалі расіяне, дык столькі бруду, жоўці, зайздрасці, комплексаў…

«НН»: Як ва Украіне змяняецца стаўленне да ўкраінскай мовы?

СЖ: Змяняецца ў бок папулярызацыі. Мне прыемна, што гэта не навязваецца зверху, а робіцца на нізавым узроўні. Шмат украінцаў адкрывае для сябе мову і пераходзіць на яе. Я бачыў нядаўна апытанне сярод вайскоўцаў, дык яно выявіла дынаміку, што яны ўсё лепш ставяцца да ўкраінскай.

 «НН»: Вам важна, што вашы кніжкі выходзяць па-беларуску?

СЖ: Так, важна. Прыемна, калі кнігі выходзяць на любой мове. Але ёсць краіны, якія для мяне асабліва важныя. Беларусь якраз сярод такіх краін. Сюды прыязджаеш як дадому.

***

Сяргей Жадан

нарадзіўся ў 1974 у гарадку Старабельск Луганскай вобласці (Украіна). Паэт, празаік, перакладчык, рок­музыкант. Адзін з найбольш папулярных творцаў Украіны. Ягоныя раманы «Дэпеш Мод», «Anarchy in the UKR», «Варашылаўград» выходзілі па-беларуску. Летась пабачылі свет дзве новыя кнігі Жадана — паэтычная «Жыццё Марыі» і эсэістычная «Калі спадзе спёка». Жыве ў Харкаве.

Гутарыў Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішы ў наш Тэлеграм

Даслаць навіну
Чытайце яшчэ
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Палітыка і грамадства
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

На волю не выйшаў муж журналісткі Слаўнікавай — Аляксандр Лойка
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Тэлеграм-каналы: рэпер Маргенштэрн з'ехаў з Расіі ў Беларусь
Рэцэпт на выхадныя: mince pies — англійскія калядныя кошыкі
«Не баюся асуджэння». Паглядзіце, якая эпатажная настаўніца вядзе ўрокі ў мінскай школе
Брытанскі слоўнік Collins назваў слова 2021 года. І яно не звязанае з кавідам
Нечаканае вяртанне правадных навушнікаў. Чаму моднікі зноў выбіраюць іх
Беларус Мікіта Бадзякоўскі выйграў прэстыжны залаты бранзалет у покерным турніры, зарабіўшы $1,5 мільёна
Спорт
Расія — Польшча, Шатландыя — Украіна: вызначылася сетка стыкавых матчаў ЧС па футболе
Зніклая кітайская тэнісістка Пэн Шуай паразмаўляла па тэлефоне з кіраўніком МАК
У 42 гады ад каранавіруса памёр былы футбаліст зборнай Беларусі Дзяніс Коўба
Вызначыліся ўсе ўдзельнікі стыкавых матчаў да ЧС па футболе: сярод іх Расія, Украіна і Польшча
Гандбаліст Сяргей Рутэнка ўзначаліў Беларускую тэнісную федэрацыю
Сабаленка не здолела прабіцца ў паўфінал выніковага турніру WTA і з усяе сілы шпурнула ракетку аб корт ВІДЭА
Віталь Гуркоў стаў трэнерам зборнай Украіны па муай-тай і вязе спартсменку на чэмпіянат свету
Здарэнні
На мяжы загінуў чарговы мігрант
Арсенал агнястрэльнай зброі знойдзены ва Украіне на мяжы з Беларуссю
Маладзечанец засунуў жонцы нажніцы ў рот ды пагражаў забойствам — атрымаў паўтара года хатняй хіміі
Жыхар Магілёва забіў таксіста ўдарам нажа ў сэрца. Праз 19 гадоў вынеслі прысуд за забойства

На смеццеперапрацоўчым заводзе ў Мінску знайшлі цела нованароджанай дзяўчынкі
У Мінску аўтамабіль хуткай дапамогі насмерць збіў мужчыну на пешаходным пераходзе
У цэнтры Брэста сёння на гадзіну знікла электрычнасць
На адной з шахтаў у Расеі загінулі 52 чалавекі
Карысная інфа
Белгідрамет абвясціў штармавое папярэджанне на суботу праз снег
У суботу на поўначы краіны будзе моцны снег 
Сіноптыкі папярэдзілі пра галалёдзіцу
У Беларусі выпаў снег ФОТЫ
Здароўе
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Мінздароўя пра кавід: За суткі ў Беларусі выяўлены 1 671 хворы

Амікрон. Запомніце гэтае слова, вы яго будзеце чуць часта
Гуманітарны груз ад СААЗ прыбыў у Беларусь
Чаму шведы ядуць цукерак па кілаграме на сям’ю ў тыдзень, а зубы ў іх адны з найлепшых у Еўропе
Мова
Стань донарам роднай мовы: стартаваў марафон агучвання беларускіх сказаў
Моўны анлайн-клуб «Гоман»: свабодна карыстацца беларускай мовай зможа кожны
Павел Севярынец заклікаў святароў весці набажэнствы па-беларуску хаця б раз на тыдзень
Ствараецца база для распазнавання беларускага маўлення — далучыцца можа кожны

Што значыць kumbaya moment, пра які згадаў Байдэн?
Аўто
У Мінску 9-бальныя заторы
Беларускія аўтадылеры адмаўляюцца прадаваць машыны расіянам
Белстат распавёў, якія маркі машын найбольш папулярныя сярод беларусаў
Прыгнаць з Еўропы «незабітую» машыну. Якія варыянты і што з цэнамі
Эканоміка
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Нафта патаннела на 10% на фоне паведамленняў пра новы штам каранавіруса
Даляр расце ўжо каторы дзень, а нафта працягвае таннець. Чаго чакаць беларусам?
Чырвоная ікра ў Беларусі за год падаражэла ў паўтара-два разы. Меркавалася, што прычына ў пуціне, але не
Меркаванні
«Нашай Ніве» — 115. Што здаецца рэдакцыі галоўным сёння?
Тры надзейныя спосабы падтрымаць нашаніўцаў і іншых вязняў «Валадаркі». Падказвае жонка Андрэя Скурко
«Мяне вучылі ганарыцца, што ты беларус». Што піша з-за кратаў галоўны рэдактар НН, якому ізноў працягнулі тэрмін
Сяргей Будкін пра Сяргея Філімонава: Ён сфармаваў густ цэлага пакалення беларусаў
Гісторыя
Грошы для «Нашай Нівы». За кошт чаго існавала легендарная «газета з рысункамі» ў пачатку ХХ стагоддзя?
«Русь пячэ кнышы памерлым». Сёння — Дзяды
Адрасы рэдакцый і любімая кавярня Купалы. Гід па віленскіх месцах «Нашай Нівы» ШМАТ ФОТА
Што яднае Францыска Скарыну з Джонам Уікліфам і Янам Гусам?
«А вы чаму не на працы?» Як у савецкія часы лавілі і каралі дармаедаў
Гэта першы ў гісторыі здымак беларускага горада ФОТАФАКТ
#мяняюкавунапалац. Актывісты прыдумалі, як кожны можа лёгка паўдзельнічаць у ратаванні палаца Радзівілаў
далучайцеся!
Культура
Памёр пісьменнік Мікола Мятліцкі
Рэжысёра Валерыя Мазынскага пазбавілі пенсіі за асаблівыя заслугі перад Рэспублікай Беларусь
Літаратурную прэмію імя Ежы Гедройця атрымала кніга «Па што ідзеш, воўча?» Евы Вежнавец
Някляеў распачаў серыю прэзентацый свайго новага рамана ў Польшчы
Фільм тыдня: «Паляўнічыя на прывідаў: нашчадкі». Рэальны шанец расслабіцца
«Рашэнне прыйшло звонку». Што адбываецца ў віцебскім тэатры, дзе ў спектаклі прагучала «Жыве Фландрыя!» і пачалася чарада звальненняў?
ТБМ ладзіць талаку, каб вызваліць офіс перад закрыццём
Навука і тэхналогіі
Інданезійскія даследчыкі прыдумалі, як выкарыстоўваць кававую гушчу ‒ рабіць акумулятары для электрамабіляў
Пазбегнуць Армагеддона. Упершыню чалавецтва накіруе касмічны зонд у сэрца астэроіда, каб змяніць яго траекторыю
У Амстэрдаме ў тэставым рэжыме запусцілі лодкі-робаты: яны будуць перавозіць людзей і збіраць смецце
Легендарны плэер нулявых Winamp рыхтуецца да адраджэння
Як касмічныя спадарожнікі памерам са скрыню для абутку мяняюць свет
Гісторыя неверагоднага поспеху. Як Binance стала найвялікшай у свеце крыптабіржай
Новае слова ў перасоўванні па вадзе. Можа, праз колькі год будзеце так дабірацца на працу па Нёмане ці Прыпяці
Каханне і сэкс
Барадаты анекдот ад «Кокобая» супраць «вагіннага маркетынгу»: скандал вакол рэкламы жаночай клінікі
«Можна вунь тую дзяўчыну ў акулярах?» Падчас прысягі ў Печах хлопец зрабіў прапанову сваёй каханай ВІДЭА
Самымі сэксуальнымі ў свеце цяпер лічацца мужчыны 50+
Чаму ў галівудскім кіно ўсё менш сэксу?
Бразільянка выйшла замуж за сябе, але развялася праз два з паловай месяцы
«Перавага аддаецца паляшучкам і жанчынам з доўгімі валасамі». Беларускі паэт шукае жонку праз фэйсбук
«Ніхто з мужчын не разумее двухсэнсоўнасці». Як выйсці замуж за айцішніка і не развесціся
Свет
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Ізраіль на два тыдні закрыў межы праз амікрон

СААЗ патлумачыла назву штама «амікрон» і пропуск дзвюх літар алфавіта
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
Новая хваля кавіду накрывае Заходнюю Еўропу. Германія і Вялікабрытанія лідзіруюць па колькасці новых выпадкаў
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
«Найлепшыя вынікі за апошнія 12 гадоў». Намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Крутой расказаў аб эканоміцы ва ўмовах санкцый
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Галоўнае
У Кіеве ўшанавалі памяць Паўла Шарамета
Праўладны аналітык абвінаваціў у міграцыйным крызісе на беларуска-польскай мяжы ўкраінцаў
Польшча гатовая вылучыць грошы на вяртанне мігрантаў з Беларусі на радзіму
«Вакцына з'явілася не з наскоку!» Прафесар Карпаў адказаў антывакцынатарам
Усё больш краін Еўропы фіксуюць у сябе амікрон
Больш за 400 мігрантаў забраў Boeing, які прыляцеў у Мінск
Марфе Рабковай пагражае да 15 гадоў калоніі
Усяго патроху
Беларускі брэнд касметыкі выклаў відэа з нафарбаваным хлопцам-візажыстам — і тут пачалося
Памёр журналіст Раман Якаўлеўскі
Часовы павераны ў справах ЗША ў Беларусі сустрэўся з сем’ямі беларускіх палітвязняў ФОТАФАКТ
У Еўропе заявілі аб высокай ступені рызыкі з-за новага штама каранавіруса. Ён дабраўся да Нямеччыны і Чэхіі
Фота / Відэа
Тэатральная хваля салідарнасці. Якія спектаклі пра рэпрэсіі ў Беларусі з'явіліся ў свеце і дзе іх можна паглядзець?
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
Апытанка
Анекдоты
Анекдот. Як будзе называцца беларускі «Масад»
Анекдот. А аказалася, што не мы…
Анекдот. «Усім папіцот» і «ўсім папітнацаць»
Самае чытанае
За год цана капусты вырасла на 120%. Чаму ў Беларусі так моцна падаражэла гародніна
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Адгадайце беларускага класіка па фота ТЭСТ
У Брэсце пазбавілі грамадзянства 27-гадовага жыхара. Ён нарадзіўся і вырас у Беларусі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Самае лайканае
Расказваем неймаверную гісторыю кахання двух беларусаў: падпольная друкарня, вярбоўка КДБ, СІЗА, пабег за мяжу праз халодную рэчку
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
Дэмсілы прапанавалі псаваць бюлетэні на рэферэндуме па Канстытуцыі. Ці ёсць у гэтым сэнс, разбіраемся з экспертамі
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Гарачыя тэмы
Большасць мігрантаў хочуць прытулак у Германіі. А колькі беларусаў, што пацярпелі ад рэпрэсій, змаглі яго атрымаць?
Ва Украіне абваліўся рэйтынг прэзідэнта. Гэта азначае канец эры Зяленскага?
«Некаторыя гаварылі, што прадалі ўсё і гэтыя грошы ў іх тут адабралі». Настаўніца англійскай мовы з Ліды расказала, што ўбачыла ў «Брузгах»
«Тэрмінова трэба знайсці пацярпелых міліцыянераў». У інтэрнэт злілі размову чалавека з голасам, падобным да голасу Караева
Расія рыхтуецца да новага ўварвання? Расійская разведка назвала сітуацыю ва Украіне падобнай да сітуацыі ў Грузіі ў 2008
Спыталі ў Дзяржпагранкамітэта, чаму не затрымалі мігрантаў у памежнай зоне, як таго патрабуе закон. І вось што нам адказалі
Бежанец ці мігрант? У чым розніца і чаму называць эканамічных мігрантаў «бежанцамі» азначае шкодзіць самім бежанцам?
«Калі нічога не зменіцца, хутка сыдуць самыя годныя педагогі». Настаўнікі ўвайшлі ў топ-10 запатрабаваных спецыяльнасцяў Мінска
Што будзе з беларускай эканомікай, калі Польшча закрые мяжу, а Лукашэнка — транзіт газу?
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3 4 5 6 7
8 9 10 11 12 13 14
15 16 17 18 19 20 21
22 23 24 25 26 27 28
29 30
Падзякі
Даслаць навіну Падтрымай НН
Версія для смартфонаў
Навіны Эканоміка Грамадства Усяго патроху Культура Нашы партнёры
  • Улада
  • Выбары-2020
  • Эканоміка
  • Фінансы
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Архіў
  • Блог "Новая Беларусь"
  • Тэсты
  • Белдызайн з rOtring
  • Магія тэхналогій
  • Здароўе
  • Моды
  • Ежа
  • Інтэрнэт і СМІ
  • Вясёлыя карцінкі
  • Навука і тэхналогіі
  • Хата
  • Надвор'е
  • На правах рэкламы
  • Каханне і сэкс
  • Конкурс сэлфі
  • Карысная інфа
  • Прыгожае
  • Беларускія нулявыя
  • Гісторыя
  • Афіша
  • Музыка
  • Мова
  • Архітэктура
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура. Рознае
  • Беларусы замежжа
  • Тэатр
  • Wearebettors.com
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх