Кіраўнік Нацыянальнага універсітэта абароны, экс-першы намеснік начальніка Генштаба Узброеных сіл Украіны, генерал-палкоўнік Генадзь Вараб'ёў раптам памёр на працоўным месцы.

Пра гэта паведаміў прэзідэнт Пятро Парашэнка на сваёй старонцы ў Facebook у суботу.

«Генадзь Вараб'ёў адмовіўся паслаць вайскоўцаў супраць Майдану, удзельнічаў у распрацоўцы многіх ваенных аперацый, у тым ліку пад Дэбальцавым, будучы першым намеснікам начальніка Генеральнага штаба Узброеных Сіл у цэлым больш за два гады вайны праслужыў Украіне непасрэдна на перадавой», - адзначыў прэзідэнт.

Ён назваў Вараб'ёва выбітным вайсковым дзеячам сучаснай Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0