Міністр замежных спраў Украіны Павел Клімкін правёў тэлефонную размову з кіраўніком МЗС Беларусі Уладзімірам Макеем наконт затрымання ў Мінску ўкраінскага паэта Сяргея Жадана. Пра гэта ён паведаміў на старонцы ў Twitter.

Змест размовы не раскрываецца.

Раней ва ўкраінскім МЗС заявілі, што тлумачэнні беларускага боку, атрыманыя на сёння, не задавальняюць Украіну.

МЗС Украіны ў сувязі з інцыдэнтам таксама выклікала пасла Беларусі ва Украіне Ігара Сокала. Яму выказалі глыбокую занепакоенасць сітуацыяй у сувязі з затрыманнем і забаронай ўезду Сяргею Жадану і звярнулі яго ўвагу на сістэмнасць такіх дзеянняў беларускіх праваахоўнікаў у дачыненні да грамадзян Украіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?