Магнус Карлсен.

Магнус Карлсен.

Карлсен згуляў за зборную Нарвегіі на Алімпіядзе і чэмпіянаце Еўропы ў 2015 годзе і збіраўся сёлета ўпершыню ў гісторыі выступіць на сусветным першынстве, піша РБК са спасылкай на нарвежскае выданне Matt&Patt. Аднак праз змену тэрмінаў чэмпіянату, які пройдзе ў Ханты-Мансійску, вымушаны быў адмовіцца ад гэтых планаў.

Першапачаткова планавалася правесці чэмпіянат свету ў канцы мая, і гэтыя тэрміны пасавалі Карлсену. Аднак спаборніцтва было перанесенае на чэрвень і супала па тэрмінах з турнірам Grand Chess Tour, які пройдзе ў Парыжы.

Менеджар Карслена паведаміў, што найлепшыя шахматысты свету выступяць на Chess Grand Tour і Norway Chess (гэты турнір таксама па тэрмінах супадзе з камандным чэмпіянатам свету). У выніку многія зборныя не змогуць выставіць самых моцных шахматыстаў на сусветным першынстве.

Прэзідэнт Нарвежскай шахматнай федэрацыі Мортэн Мадсен заявіў, што прасіў ФІДЭ перанесці чэмпіянат свету. «Мы яшчэ ў кастрычніку адправілі ў ФІДЭ запыт і папрасілі перанесці турнір. ФІДЭ заявіла, што паспрабуе нешта зрабіць. Многія шахматысты заключылі кантракты на выступ на Norway Chess і Grand Chess Tour, сітуацыя Магнуса не ўнікальная», — заявіў Мадсен.

Карлсен пацвердзіў тытул чэмпіёна свету па класічных шахматах у снежні мінулага года.

У матчы, які адбыўся ў Нью-Ёрку, ён выйграў у Каракіна. Першыя сем партый скончыліся ўнічыю, а восьмую ён саступіў Каракіну, гуляючы белымі.

У дзясятай партыі Каракін, гуляючы чорнымі, саступіў, і лік у матчы стаў роўным. Дванаццаць партый з класічным кантролем часу скончыліся ўнічыю, а на тай-брэйку перамог Карлсен.

Пасля гэтага Карлсен выступіў на чэмпіянаце свету па бліц і хуткім шахматах.

У турніры па бліцы Карлсен стаў другім, прапусціўшы наперад Каракіна. У хуткіх шахматах Карлсен стаў трэцім. Чэмпіёнам свету стаў украінец Васіль Іванчук, другое месца заняў расіянін Аляксандр Грышчук. Каракін застаўся 34-м.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?