Чарговае відавочнае‑неверагоднае ад Google’a. Распрацоўшчыкі найпапулярнейшага пашуковіка выпусьцілі дэманстрацыйную вэрсію ґаджэта для сэрвісу пэрсаналізаваных хатніх старонак iGoogle, які дазваляе шукаць відэа паводле сказаных у запісе слоў.
Ґаджэт працуе на аснове тэхналёгіі распазнаваньня маўленьня й пакуль ахоплівае пошукам толькі перадвыбарчыя палітычныя відэазапісы на сайце YouTube.
Карыстальнік можа ня толькі знайсьці патрэбны ролік, але й перайсьці непасрэдна да таго моманту, калі была сказаная зададзеная ў пошуку фраза.